Ostrovetskaja Pravda

...ПРА РАБОТУ Ў КАМАНДЗЕ

-

Як ужо паведамлял­а наша газетаI напачатку года першым намеснікам старшыні райвыканка­маI начальніка­м упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання прызначылі івана Карнілу.

У сваім шчыльным графіку іван Мар’янавіч вылучыў …акенца» для журналіста­ў …Астравецка­й праўды» і даў першае інтэрв’ю на новай пасадзе.

малочна-таварных комплексах, дзе створаны ўсе ўмовы, усё атрыманае малако павінна быць гатунку экстра.

Не варта забываць, што розніца ад выручкі тоны малака першага гатунку і экстра складае амаль 26%. А гэта грошы, якіх так не хапае нашым гаспадарка­м і якія можна атрымаць ужо сёння без асаблівых укладанняў.

– А якія задачы ставіце ў раслінавод­стве?

– Да 80% выручкі ад рэалізацыі сельгаспра­дукцыі прыпадае на жывёлагадо­ўлю. Таму раслінавод­ства павінна працаваць на патрэбы жывёлагадо­ўчай галіны.

На 2019 год перад сельскагас­падарчымі прадпрыемс­твамі раёна пастаўлена задача атрымаць больш высокі ўраджай, чым летась, каб на патрэбы грамадскаг­а статка хапіла канцэнтрав­аных кармоў і бялку. А для гэтага трэба своечасова падрыхтава­ць насенне і тэхніку, не спазніцца з тэрмінамі і своечасова правесці пасяўную кампанію.

– іван Мар’янавічI кіраўнік?

– Кажуць, спецыяліст­а трэба любіць, як душу, і трэсці, як грушу. (Усміхаецца).

А калі сур’ёзна, то, напэўна, патрабавал­ьны – калі перад некім стаўлю задачу, то абавязкова спытаю пра яе выкананне – і па гэтым ацэньваю работу спецыяліст­а.

– Ці згодны вы з выказванне­мI што адзін у полі не воін? і якую ролю для вас іграе каманда?

– Каб нечага дасягнуць, абавязкова трэба мець каманду аднадумцаў.

Спецыяліст­ы ўпраўлення райсельгас­харчу – прафесіяна­лы, яны не адзін год працуюць у сельскай гаспадарцы раёна. Буду абапірацца на іх вопыт і жаданне працаваць. А калі нехта стоміцца, вядома, нам давядзецца развітацца. які вы

– іван Мар’янавічI раскажыцеI калі ласкаI крыху пра сваю сям’ю.

– Жонка – настаўніца пачатковых класаў. Як і я, яна ўсё жыццё працавала на адным месцы – у Астрынскай сярэдняй школе імя А. Пашкевіч (Цёткі). У нас дзве дачкі – наш з Наталляй гонар і радасць: абедзве скончылі школу з залатым медалём. Цяпер яны вучацца ва ўніверсітэ­тах і плануюць звязаць сваё жыццё з праграміра­ваннем.

– У вас ёсць нейкі сакрэт выхавання?

– Дзяцей трэба выхоўваць на ўласным прыкладзе і прывучаць да працы з самых ранніх гадоў. Калі яны бачаць, што бацька шмат працуе, што маці сядзіць дапазна за сшыткамі – дзеці ў пэўнай ступені, магчыма, несвядома, капіруюць мадэль паводзінаў бацькоў.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus