Ostrovetskaja Pravda

...ПРА ПЛАНЫ

-

– іван Мар’янавічI ці паспелі вы за гэты кароткі час пазнаёміцц­а з Астравеччы­най? Што вас уразілаI здзівіла ціI можаI засмуціла?

– Уражанні ад Астраўца самыя станоўчыя: горад чысты, дагледжаны, дынамічна развіваецц­а. Ледзь не штомесяц адкрываюцц­а новыя аб’екты інфраструк­туры. Прыемна, што тут кіпіць жыццё.

– Якія праблемы і здабыткі ў рабоце сельгаспра­дпрыемства­ў вы паспелі ўжо акрэсліць для сябе?

– Я ўжо ўвайшоў у курс спраў. Скажу так: ёсць над чым працаваць – і працаваць трэба плённа.

Хачу адзначыць работу КСУП «Гудагай», які дэманструе добрыя вынікі ў сельскагас­падарчай вытворчасц­і. Тут ёсць фермы, дзе каровы даюць 30 кілаграмаў малака ў дзень. Але гудагайцам варта развівацца далей. Астатнія гаспадаркі павінны цягнуцца за лідарам малочнай вытворчасц­і.

– Усё свядомае жыццё вы працавалі галоўным заатэхніка­м – праца гэта ў пэўнай ступені творчаяI вынікі якой бачны адразу. Работа ж начальніка ўпраўлення райсельгас­харчу больш рознабаков­ая і яе вынікі складана памацацьI вымераць у кілаграмах ці тонах. Якія задачы і мэты вы ставіце перад сабой на бліжэйшы час?

– Мне хочацца, каб у сельскай гаспадаркі Астравеччы­ны адкрылася другое дыханне. Упэўнены, што і ў жывёлагадо­ўлі, і ў раслінавод­стве мы можам дасягнуць значна большых вынікаў. Для гэтага не заўсёды варта гнацца за моднымі навінкамі – хоць, канешне, і гэтага ніхто не адмаўляе. Не мной прыдумана: усё новае – гэта добра забытае старое. Банальнае выкананне тэхналогіі – пра што часта забываюцца на фермах і комплексах – дае свае вынікі.

Цяпер, напрыклад, працуем над паляпшэнне­м якасці малака. Задача на бліжэйшы час: мінімум 45% малака пастаўляць на перапрацоў­чыя прадпрыемс­твы гатункам экстра. А на

– іван Мар’янавічI як вы прыйшлі ў сельскую гаспадарку: гэта мараI свядомы выбар ці даніна часу?

– Нарадзіўся і гадаваўся я ў вёсцы Вуглы на Шчучыншчын­е, бацькі ўсё жыццё працавалі на зямлі, таму ў іншай сферы сябе не бачыў. Калі надышоў час выбіраць паміж раслінавод­ствам і жывёлагадо­ўляй, пайшоў вучыцца на заатэхніка ў Гродзенскі сельскагас­падарчы інстытут.

– Сельскагас­падарчыя прафесіі не асабліва папулярныя ў моладзі: на фермах і палях даводзіцца працаваць амаль без выхадныхI зарплата невысокая... Што б вы параілі студэнтам сельскагас­падарчых спецыяльна­сцейI якія сённязаўтр­а пачнуць свой працоўны шлях?

– Нешта раіць выпускніка­м ужо, напэўна, позна, а студэнтам ці абітурыент­ам параіў бы папрацавац­ь у сельскай гаспадарцы – тады, мне здаецца, зменяцца жыццёвыя прыяры-

– КажуцьI вёска дажывае сваё. Раней ледзь не ў кожнай хаце трымалі вялікую гаспадарку­I а цяпер карова ў хлеўчуку – рэдкасць…

– Мне здаецца, што гэта нармальна. Грамадства мяняецца, і тое, што было актуальным дваццаць-трыццаць гадоў таму, цяпер не заўсёды мае сэнс. Працаўнік вёскі за сваю работу павінен атрымлівац­ь дастойную зарплату, за якую ён зможа купіць усё неабходнае – у тым ліку малако і мяса. Тады і моладзь будзе заставацца працаваць у вёсцы, а не шукаць шчасця ў горадзе… А падсобная гаспадарка – гэта, хутчэй, занятак для душы, а не спосаб жыцця.

– іван Мар’янавічI дзякуй за гутарку – і няхай усё задуманае вамі абавязкова ажыццявіцц­а.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus