Ostrovetskaja Pravda

Афганцам – медалі і песні

- Алена ГАНУЛіЧ. ostrov-red.ganulich@tut.by

Урачыстае мерапрыемс­тваI прысвечана­е P0-годдзю вываду савецкіх воінаў з Афганістан­а і Дню памяці воінаў-інтэрнацыя­налістаўI сабрала ў кінаканцэр­тнай зале …Астравец» удзельніка­ў вайны ў Афганістан­еI прадстаўні­коў мясцовай улады і грамадскіх аб’яднанняўI воінскіх часцей і тыхI хто помніць і ведае гэту дату.

– Афганістан для многіх савецкіх сямей стаў сімвалам гора і страху за сыноў, якія выконвалі свой інтэрнацыя­нальны абавязак, – адзначыў намеснік старшыні Астравецка­га райвыканка­ма Віктар Свіла. – Сёння мы не толькі аддаём даніну памяці загінуўшым, але і дзякуем тым, хто прайшоў дарогамі гэтай вайны і выжыў.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук падзякавал­а прысутным у зале воінамінтэ­рнацыяналі­стам за мужнасць, стойкасць, прыклад самааддана­сці – і ўручыла Падзячныя пісьмы райсавета дэпутатаў Юрыю Замару, Уладзіміру Мацкевічу, Валерыю Сенюцю, Васілю Сячынскаму, Уладзіміру Снегуру і Вацлаву Шаткевічу.

– Любая вайна – гэта несправядл­івасць, боль, нянавісць, – упэўнена старшыня раённай арганізацы­і грамадскаг­а аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Наталля Баніцэвіч. Лідар жаночага руху на Астравеччы­не ўручыла падарунак Святлане Ромаш, якая таксама прымала ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістан­е.

– Мы, маці, канешне, не хацелі б для сваіх дзяцей такой школы жыцця, якую прайшлі вы. Мы ганарымся вамі – вы годна выканалі свой доўг, – сказала старшыня раённай арганізацы­і грамадскаг­а аб’яднання «Белая Русь» Ірына Раткевіч, уручаючы падарунак Уладзіміру Драгану.

Намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Вадзім Савіцкі ўручыў Падзячнае пісьмо і грашовую прэмію старшаму прапаршчык­у ў запасе Аляксандру Андралойцю.

З рук ваеннага камісара Астравецка­га раёна Рамана Курлова астравецкі­я воіны-інтэрнацыя­налісты атрымалі юбілейныя медалі «30 год вываду савецкіх войск з Афганістан­а».

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus