«Спар­ты­ў­ныя» па­да­рун­кі

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - [email protected]

У ве­рас­ні …Астра­вец­кая праў­да» рас­каз­ва­ла аб гра­шо­вых па­да­рун­кахI якія шко­лы ра­ё­на ат­ры­малі да па­чат­ку но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да. На ўра­чы­стых лі­ней­кахI пры­све­ча­ных Дню ве­даўI кож­най шко­ле ўручы­лі сер­ты­фі­ка­ты ра­ён­на­га вы­ка­наў­ча­га ка­міт­эта на ад­ну ты­ся­чу руб­лёў на ўма­ца­ванне мат­э­ры­яль­на-тэхніч­най ба­зы.

На што пай­шлі гэтыя гро­шы – пра гэта мы па­ці­кавілі­ся ў за­гад­чы­цы ра­ён­на­га вуч­эб­на-ме­та­дыч­на­га ка­бі­не­та Ва­лян­ці­ны Тр­эй­гіс.

– Выд­зе­ле­ныя срод­кі бы­ло вы­ра­ша­на на­кіра­ва­ць на на­быц­цё спар­ты­ў­на­га ін­вен­та­ру. Дзя­ку­ю­чы пад­т­рым­цы рай­вы­кан­ка­ма, шко­лы ра­ё­на за­ку­пілі лы­жы і кань­кі, ва­лей­боль­ныя і бас­кет­боль­ныя мячы, шах­ма­ты, тэніс­ныя ста­лы, ма­ты, гім­на­стыч­ныя сцен­кі – у агуль­ным на гэтыя мэты зрас­хо­да­ва­на амаль 18 ты­сяч бе­ла­рус­кіх руб­лёў. Кож­ная школа на­бы­ла тое, ча­го ёй не ха­па­ла.

Гро­шы з ра­ён­на­га бюд­ж­эту на на­быц­цё спар­ты­ў­на­га ін­вен­та­ру да­дат­ко­ва бы­лі выд­зе­ле­ны і на­пры­кан­цы го­да. За срод­кі мяс­цо­ва­га бюд­ж­эту бы­лі за­куп­ле­ны 82 па­ры лы­жаў і 70 пар кань­коў.

Сён­ня зі­мо­вым спар­ты­ў­ным ін­вен­та­ром школ ра­ё­на за­бяс­пе­ча­ны больш як на 90 пра­ц­эн­таў.

Па­д­рых­та­ва­ла Але­на ЯРА­Ш­Э­ВіЧ.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.