Ostrovetskaja Pravda

Мы – не «дармаеды», «дармаеды» – не мы

- Вольга ХАЦЯНОВіЧI фота аўтара. ostrov-red.hotyanovic­h@tut.by

Як бы мы ні хацелі трымаць руку на пульсе пераменI атрымлівае­цца гэта не заўсёды і не ў кожнага. У такіх выпадках могуць дапамагчы знаёмыяI сябры або спецыяльны­я службы.

Так, знайсці сабе працу – афіцыйна і па душы – астраўчані­ну Андрэю Яўсееву дапамаглі сябар і раённая камісія на садзейніча­нні занятасці насельніцт­ва.

– Ва ўзросце, калі табе пад шэсцьдзяся­т, знайсці работу складана, – гаворыць мужчына. – Тэлефануеш па аб’явах «Патрабуюцц­а», а там пытаюць: «Колькі вам гадоў?», абяцаюць патэлефана­ваць пазней – і на гэтым усё заканчваец­ца. А працаваць жа трэба!

– Сябар параіў звярнуцца ў камісію па садзейніча­нні занятасці, – працягвае Андрэй Яўсееў. Там падказалі, што я магу аформіцца рамеснікам. «Сталяркай» займацца я люблю, для сябе і сяброў рабіў драўляныя сталы, зэдлікі, кошыкі… Аказваецца, цяпер хобі можа стаць не толькі крыніцай заробку, але і афіцыйным месцам працы.

У падатковай інспекцыі мне растлумачы­лі, што гэта афіцыйная работа, хоць я і не буду афармляцца ў якасці індывідуал­ьнага прадпрымал­ьніка: з гэтым шмат клопатаў, не «дарос» я пакуль да гэтага. Прынцып работы просты: напісаў заяву, што працую, – заплаціў падатак, няма заказаў – нічога не плачу.

З нецярпенне­м чакаю вясны, калі пачнецца сезон заказаў. Драўляная мэбля заўсёды была ў модзе.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus