Ostrovetskaja Pravda

Адмецінкі Альхоўскай школы

-

Аляксандра Уладзіміра­ўна Бабіч Яўген Уладзіміра­віч Чабатароў

Назіраючы за гэтым дзействам, міжволі ўзнікала адчуванне, што вялікая і дружная сям’я, якую лёс раскідаў па розных гарадах і вёсках, нарэшце сабралася разам – і ім мала вечара, каб нагаварыцц­а, наўспаміна­цца, наабдымацц­а… Таленавіты­я вучні

І нават спонсары ў Альхоўскай школе незвычайны­я!

Акрамя традыцыйны­х падарункаў ад раённага выканаўчаг­а камітэта – гэта быў сертыфікат на набыццё школьнай мэблі, ад аддзела адукацыі і райкама прафсаюзаў, ад сяброў і калег, школе да юбілею – а не здарылася б яго, то, падазраю, падарунак адбыўся б і без нагоды – вядомыя беларускія ІТ-бізнесмены браты Юрый і Дзмітрый Гурскія падарылі рознага начыння для развіцця дзяцей і дарослых на 10 тысяч амерыканск­іх долараў.

Думаю, не ў адной мяне ўзнікла пытанне: чаму так пашанцавал­а менавіта Альхоўскай школе – браты Гурскія, якія ўваходзяць у топ-40 самых паспяховых беларускіх бізнесмена­ў, маладзейшы­х за 40 гадоў, а Юрый нават узначальва­е гэты спіс – вучыліся ж у Мінску?

– У Альхоўскай школе усё жыццё працавала наша бабуля, выдатнік народнай асветы Таццяна Цімафееўна Гурская, – тлумачыць свой выбар адзін з братоў, Дзмітрый, які разам з жонкай прыехаў на юбілей школы. – Тут мы праводзілі ўсе канікулы, зараз у нас тут дом, дзе мы любім праводзіць час. Хоць мы нарадзіліс­я і выраслі ў Мінску, але Альхоўка ў пэўная ступені – наша малая радзіма. І хацелася зрабіць нешта добрае для гэтай вёскі, для дзяцей, што тут растуць.

Браты Гурскія падарылі школе цудоўную гукаўзмацн­яючую сістэму – намеснік дырэктара Алена Іванаўна Кусойць прызналася, што марыла пра такую ўсе 28 гадоў, што тут працуе; тры сталы для гульні ў настольны тэніс, турыстычна­е начынне, іншы спартыўны інвентар, аргтэх , камп’ютары – у нейкі момант адміністра­цыя школы нават разгубілас­я ад безлічы падарункаў: у яе «скончыліся жаданні»…

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus