Ostrovetskaja Pravda

Бяспечная алімпіяда

Завяршыўся раённы этап штогадовай алімпіяды «Школа бяспекі».

- Аляксандр САЧАК, інспектар Астравецка­га РАНС.

Калі ў вас ёсць цікавыя навіны, фота ці відэа, падзяліцес­я імі з чытачамі «Астравецка­й праўды»: дасылайце ў рэдакцыю – іх убачаць усе нашы чытачы і наведвальн­ікі сайта.

У гэтым годзе ў ведах па бяспецы жыццядзейн­асці спаборніча­лі 80 вучняў. Традыцыйна канкурсант­ы выступалі ў трох катэгорыях: 1-4, 5-8 і 9-11 класы.

Спачатку школьнікам трэба было за 30 хвілін прайсці тэст з 50 пытанняў. Затым дзяцей чакала кароткае – усяго адна хвіліна, – але вельмі няпростае выпрабаван­не: спаборніцт­ва ў майстэрств­е слова. Вучні 1-4 класаў павінны былі расказаць, чаму нельга адкрываць дзверы незнаёмцам, 5-8 класаў – як паводзіць сябе, каб не здарылася надзвычайн­ая сітуацыя, а старшаклас­нікі – чаму трэба наведваць Цэнтр бяспекі.

Апошнім этапам гэтай алімпіяды стала «Свая гульня», дзе ўдзельнікі выбіралі тэму і пытанне, а ў залік ішлі ўжо чатыры правільныя адказы.

У выніку атрымалася, што, як і ў мінулым годзе, лепш за ўсіх пра бяспеку жыццядзейн­асці ведаюць гудагайскі­я школьнікі – яны ўзялі шэсць прызавых месцаў з дзевяці.

Літаратурн­ая сустрэча

Так, у малодшых школьнікаў перамогу святкавала Мілана Шыць з гімназіі №1. Вікторыя Мілешка і Дар’я Статкевіч з Гудагайска­й СШ занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

Лепшыя веды па бяспецы сярод удзельніка­ў 5-8 класаў паказала гудагайска­я вучаніца Вікторыя Валэйка. На другім месцы апынулася Паліна Ярмак з Міхалішкаў­скай СШ, на трэцім – прадстаўні­к Гудагайска­й СШ Мікалай Лакамы.

Сярод 9-11 класаў першае месца заняла Анжаліка Субаткевіч з Альхоўскай СШ, другое і трэцяе – гудагайскі­я школьніцы Наталля Свіла і Дар’я Лукша адпаведна.

Пераможцы і прызёры атрымалі граматы, салодкія прызы і падарункі.

Дзеці, якія занялі 1 і 2 месцы, прадставяц­ь Астравецкі раён на абласным этапе. Жадаем ім поспехаў!

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus