Хроніка вес­на­вых ра­бот

Ран­няя і нецяр­плі­вая вяс­на па­кліка­ла ў по­ле хле­ба­ро­баў.

Ostrovetskaja Pravda - - Первая Страница - Па­д­рых­та­ва­ла Але­на ГАНУЛіЧ. [email protected]

Па­вод­ле зве­стак сек­та­ра раслі­на­вод­ства ўпраў­лен­ня сель­скай гас­па­дар­кі і хар­ча­ван­ня, па стане на 30 са­кавіка пад сяў­бу збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых пад­рых­та­ва­на 4 402 гек­та­ры гле­бы, што скла­дае 25% ад неаб­ход­на­га.

З да­вед­зе­ным пла­нам яра­вой сяў­бы аг­ра­рыі ра­ё­на ўжо справілі­ся на 16%:

збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых пры­гор­ну­та ў гле­бу на 2 774 гек­та­рах.

Ра­ён­ны «та­бель ран­гаў» узна­чаль­вае КСУП «Гу­да­гай», дзе за­се­я­на 915 гек­та­раў – 31% ад пла­на. У КСУП «Гер­вя­ты» сей­біты пры­гар­нулі на­сенне на плош­чы 800 гек­та­раў (20% ад пла­на), у КСУП «Вар­ня­ны» – 424 гек­та­раў (9%), КСУП «Мі­халіш­кі» – 318 гек­та­раў (12%), у РУП «Астра­вец­кі саў­гас «Па­доль­скі» – 317 гек­та­раў (10%).

Ся­род куль­тур лід­зіруе пшані­ца, пад якую сё­ле­та ад­вед­зе­на 2 625 гек­та­раў. За­се­я­на – 33% ад за­пла­на­ва­на­га. На до­лю яра­во­га аў­са пры­па­дае 900 гек­та­раў ра­ён­ных ніў, з якіх на 293 гек­та­рах на­сенне ўжо пры­гор­ну­та ў гле­бу (33%). Яч­мень «за­няў» 1 191 гек­та­раў (26%).

З вы­ка­нан­нем дру­гой па важ­на­сці за­да­чы – пад­корм­кай азі­мых – аг­ра­рыі ра­ё­на справілі­ся амаль на­па­ло­ву і ўнеслі «мі­не­рал­ку» на 4 776 гек­та­рах. У ліку аўт­сай­да­раў – КСУП «Мі­халіш­кі», дзе пад­кар­мілі толь­кі 7% азі­мых куль­тур пры сяр­эд­не­ра­ён­ных 53%.

Рапс пад­корм­ле­ны на плош­чы 1 700 гек­та­раў (69%), шмат­га­до­выя тра­вы – на 2 651 гек­тар (50%), се­на­ко­сы і па­ша – на 1 488 гек­та­рах (12%).

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.