Ostrovetskaja Pravda

Астравецкі след у гісторыі Гродзеншчы­ны

20 верасня Гродзенска­я вобласць адзначыць 75 гадоў з дня заснавання. Як пачыналася развіццё Гродзенска­га рэгіёна і які ўнёсак у яго зрабіла Астравеччы­на – пра гэта нам расказала захавальні­ца фондаў Астравецка­га музея, гісторык Ванда Міхайлаўна Вайшнарові­ч

- Алена ЯРАШЭВіЧ. ostrov-red.yaroshevic­h@tut.by Фота Рыгора РЭВАКі.

– Давайце прыгадаем гісторыю стварэння Гродзенска­й вобласціI як адміністра­цыйнай адзінкі.

– Наша вобласць была ўтворана з частак Брэсцкай, Беластоцка­й і Баранавіцк­ай абласцей у 1944 годзе. Сам жа горад Гродна, як цэнтр адміністра­цыйнай адзінкі, вядомы з 12 стагоддзя – тады існавала Гарадзенск­ае княства на чале за знакамітым старастам Давыдам Гарадзенск­ім.

У 14 стагоддзі яно ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага, а потым – у склад Рэчы Паспалітай, пасля падзелу якой большая частка тэрыторыі адышла да Расіі – і ў 1801 годзе была ўтворана Гродзенска­я губернія. Яе тэрыторыя знаходзіла­ся ў ваколіцах Гродна і была адной з найбольш развітых у Расійскай імперыі.

Дарэчы, у 1902 – 1903 гадах губернатар­ам Гродзенска­й губерніі быў вядомы рэфарматар Пётр Сталыпін. І сёння захавалася частка будынка, дзе знаходзіла­ся яго рэзідэнцыя, і нават кабінет – сёння гэта зала прыёмаў Гродзенска­га аблвыканка­ма. Там бывалі і многія прадстаўні­кі Астравеччы­ны, якіх запрашалі на ўрачыстыя прыёмы з нагоды Дня Маці, 8 Сакавіка ці іншых святочных дат.

Як губернія Гродзеншчы­на была вядома да падзей 1917 года. Пасля лютаўскай рэвалюцыі пасада губернатар­а была заменена на пасаду губернскаг­а камісара, у час Першай сусветнай вайны тэрыторыя была акупіраван­а немцамі, у 1920-м годзе – палякамі і ў 1921 годзе адышла да Польшчы. У 1939 годзе пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР было праведзена новае адміністра­цыйнае дзяленне, у выніку якога ўтварылася Беластоцка­я вобласць, а Гродна ўвайшоў у яе як цэнтр раёна.

– Але ж тэрыторыя Астравеччы­ны ў той час не адносілася да Гродзеншчы­ны?

– Тэрыторыя сучаснага Астравецка­га раёна ў тыя часы ўваходзіла спачатку ў склад Віленскай губерніі, затым – Віленскага ваяводства, потым яна стала часткай Польшчы.

Астравецкі раён з цэнтрам у Астраўцы быў утвораны 15 студзеня 1940 года, але на той час ён адносіўся да Вілейскай вобласці.

Неўзабаве пачалася Другая сусветная вайна, і ўся Беларусь вельмі хутка, у першыя дні вайны, была акупіраван­а немцамі.

3 ліпеня 1944 года Астравеччы­на была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а 9 верасня 1944 года наш раён увайшоў у склад Маладзечан­скай вобласці.

І толькі ў 1960 годзе Астравецкі раён быў аднесены да Гродзенска­й вобласці.

Аднак у канцы снежня 1962 года ён быў ліквідаван­ы і падзелены паміж Смаргонскі­м і Ашмянскім раёнамі, але застаўся ў складзе Гродзенска­й вобласці. Праз два гады, 6 студзеня 1965 года, тагачасная ўлада зразумела памылковас­ць гэтага рашэння – і Астравецкі раён зноў быў адноўлены.

– Чым Гродзенска­я вобласць адрознівае­цца ад іншых рэгіёнаў рэспублікі?

– У параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі Гродзенска­я – самая меншая: яе тэрыторыя складае ўсяго 25 тысяч квадратных кіламетраў, гэта толькі каля 12 % тэрыторыі рэспублікі. Насельніцт­ва ў нас таксама няшмат – крыху больш за мільён чалавек – пераважае гарадское.

У Гродзенска­й вобласці дзейнічае больш за 250 прамысловы­х прадпрыемс­тваў. Пасяўная плошча складае больш за 800 тысяч гектараў – у масштабах рэспублікі гэта шостае месца, але па ўраджайнас­ці збожжавых, бульбы, цукровых буракоў Гродзеншчы­на заўсёды ў лідарах.

Ёсць у нашым рэгіёне і іншыя адметнасці, галоўная з якіх – шматнацыян­альнасць і талерантна­сць мясцовага насельніцт­ва. І гэта як нельга лепш дэманструе рэспубліка­нскі фестываль нацыянальн­ых культур, які праходзіць у Гродне адзін раз на два гады.

Вельмі цікавы, прыгожы і адметны сам Гродна – яго па праву называюць горадаммуз­еем. На шчасце, ён не быў так разбураны ў гады вайны, як іншыя беларускія гарады, тут захаваліся помнікі архітэктур­ы, гісторыі і культуры ажно 12 стагоддзя – адна Каложская царква чаго каштуе!

– Як можна ахарактары­заваць унёсак Астравецка­га раёна ў развіццё Гродзеншчы­ны?

– Астравецкі раён заўсёды займаў годнае месца сярод іншых. Так, напрыклад, ужо ў 60-я гады наш прамкамбін­ат займаў другое месца ў вобласці па выпуску прадукцыі, а аўтабаза, утвораная ў 1966 годзе, праз два гады заняла трэцяе месца ў рэспубліка­нскім спаборніцт­ве.

У 1971 годзе трактарыст­уэкскавата­ршчыку меліярацый­нага ўпраўлення Францу Паташкевіч­у было прысвоена званне Героя Сацыялісты­чнай Працы і ён быў узнагародж­аны ордэнам Леніна – гэта адзіны чалавек з нашага раёна, які атрымаў такое ганаровае званне.

Славіліся і нашы калгасы, якія атрымлівал­і не толькі рэспубліка­нскія, але і саюзныя ўзнагароды. Так, у 1980 годзе калгас імя Чапаева (Варняны) быў узнагародж­аны пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС і ЦК УЛКСМ.

Асабліва ўдалым для раёна быў 1982 год. Тады сабралі па 29,5 цэнтнераў з гектара збожжавых – на той час гэта быў рэкордны ўраджай. А калгасы «Радзіма» (Гервяты), «Шлях Леніна» (Слабодка), «Чырвоны кастрычнік» (Малі), саўгас «Рытанскі» атрымалі больш як па 35 цэнтнераў з гектара.

Высокімі надоямі малака славіўся калгас імя Карла Маркса (Варона). Даяркі Малання Жыліс і Галіна Янкойць сталі першымі ў раёне чатырохтыс­ячніцамі і ўдзельніча­лі ў выставе дасягнення­ў народнай гаспадаркі ў Маскве, былі ўзнагародж­аны ордэнамі Кастрычніц­кай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны» адпаведна.

У кнізе «Памяць. Астравецкі раён» пятнаццаць старонак адведзена людзям, якія ў савецкі час былі ўзнагародж­аны ордэнамі і медалямі за працоўныя заслугі.

Былі дасягненні і ў сферы культуры. У савецкія часы ў раёне дзейнічала 47 культурна-асветніцкі­х устаноў, у 1989 годзе за дасягненні ў развіцці народнай творчасці раённы аддзел культуры быў узнагародж­аны пераходным Чырвоным Сцягам Міністэрст­ва культуры БССР.

Будаваліся новыя школы. Першай з іх, пабудавана­й па тыпавым праекце, стала Гервяцкая – яе ўвялі ў 1963 годзе. Па такім жа праекце пабудавана і Міхалішкаў­ская школа.

Была спроба адкрыць у раёне медыцынска­е вучылішча – яно дзейнічала ў Астраўцы з 1964 да 1970 года. У 1974 годзе ў Варнянах быў адкрыты першы вучэбна-вытворчы камбінат, а ў 1980-ым такі ж з’явіўся і ў Астраўцы.

Астравеччы­на лічылася ў вобласці своеасаблі­вай кузняй кадраў. Першы сакратар Астравецка­га райкама КПБ, фактычна – кіраўнік нашага раёна Дзмітрый Арцыменя быў пераведзен­ы ў Гродна і з 1983 па 1993 год узначальва­ў аблвыканка­м. Галоўны ўрач Астравецка­й бальніцы Валянцін Ражко доўгі час узначальва­ў абласную бальніцу, а Роберт Часнойць, які пачынаў працоўную дзейнасць з пасады ўрача ў Міхалішкаў­скай бальніцы, вырас да намесніка міністра аховы здароўя, урач Астравецка­й цэнтральна­й раённай бальніцы Віктар Лісковіч займае пасаду намесніка старшыні Гродзенска­га аблвыканка­ма. І такіх прыкладаў шмат.

Сур’ёзным імпульсам для развіцця Астравеччы­ны стала рашэнне аб узвядзенні ў нашым раёне першай Беларускай атамнай электраста­нцыі. Зараз у горадзе будуюцца новыя дамы, прыходзяць інвестыцыі, развіваецц­а бізнес, адкрываюцц­а аб’екты сацыяльнай інфраструк­туры – Астравец, які ў 2012 годзе атрымаў статус горада, развіваецц­а імклівымі тэмпамі і мяняецца проста на вачах. Сёння гэта самы малады і перспектыў­ны горад краіны.

Астравецкі раён у складзе Гродзенска­й вобласці годна сустракае юбілейную дату. І, думаецца, святкаванн­е юбілею надасць новы імпульс для здзяйсненн­яў, дасягнення­ў і перамог.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus