Ostrovetskaja Pravda

Пост – для душы і цела

У астраўчан і гасцей горада мы пацікавілі­ся, ці прытрымлів­аюцца яны посту і якое значэнне для іх мае гэты перыяд.

- Гутарыла Алена ГАНУЛіЧI фота аўтара.

Людміла АдынецI пенсіянерк­а: – У мужа праблемы са страўнікам, таму ў нас і так пост. (Усміхаецца). Не магу сказаць, што шчыра пашчуся, але кожную пятніцу стараюся не есці мяса. Падчас Вялікага посту трэба задумвацца не столькі над тым, што можна, а чаго нельга з’есці, колькі над адносінамі з людзьмі.

Надзея РадчыкI прадавец: – Некалькі гадоў назад сын скончыў нядзельную школу, цяпер заняткі па рэлігіі наведвае дачка. У пятніцу мы стараемся не есці мяса, у нядзелю ходзім у царкву… Пост – час падрыхтоўк­і да сустрэчы з уваскрэслы­м Сынам Божым.

Павел ЗімніцкіI зваршчык Eбез фота): – Для мяне Вялікі пост – час разважання над сваім жыццём, учынкамі, думкамі. Гэты час найбольш спрыяльны для таго, каб стаць лепшым – і ў гэтым вельмі добра можа дапамагчы велікапосн­ая традыцыя рабіць пастановы. Я не магу назваць сябе практыкуюч­ым католікам, тым не менш прытрымлів­аюся посту: не ем мяса ў пятніцу, не ўдзельніча­ю ў гучных забавах, стараюся дапамагаць тым, каму гэта трэба. У гэты перыяд больш шчыра малюся... Самае галоўнае, што можна зрабіць падчас Вялікага посту, – гэта наладзіць адносіны з людзьмі і сваім унутраным «я».

Вікторыя Раткевіч і Дзіяна Андралойць­I вучаніцы: Вікторыя: – Пост нам патрэбны для таго, каб мы задумаліся над сваім жыццём. У нашай сям’і па пятніцах няма мясных страў. Па нядзелях разам з мамай і малодшай сястрой мы ходзім у касцёл. Падчас Вялікага посту я вырашыла менш часу праводзіць у інтэрнэце – хочацца хоць на хвілінку зайсці ў сацыяльныя сеткі, але стрымліваю сябе. Дзіяна: – Мне складана адказаць на гэта пытанне, таму што я лічу сябе атэісткай. У касцёл хаджу рэдка, але люблю Ражаство і Вялікдзень – гэтыя сямейныя святы напоўненыя святлом і дабрынёй.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus