Ostrovetskaja Pravda

На дабрыні свет трымаецца

-

Сваю першую паездку ў шпіталь для ветэранаў вайны і працы ў Бараўлянах Ларыса Іванаўна Тарашкевіч запомніла на ўсё жыццё. Зусім побач са здраўніцай, праз дарогу, размяшчаюц­ца хоспіс і карпусы бальніцы для онкахворых дзяцей. Часам, прагульваю­чыся з суседкамі па палаце па навакольны­м парку, яна сустракала маленькіх пацыентаў – худзенькіх, з амаль празрыстым­і тварыкамі, на якіх свяціліся вялікія вочы, поўныя болю… і надзеі, што будуць жыць, што пабегаюць па гэтых прыгожых дарожках. Трэба толькі пачакаць, вытрымаць яшчэ адну – апошнюю і самую важную – аперацыю… Побач крочылі, трымаючы малых за ручкі, або штурхаючы інвалідныя каляскі, іх матулі. У адрозненні ад сваіх крывінак яны ведалі, што ніякія лекі, працэдуры і аперацыі ўжо не дапамогуць. Што на тую, адзіную, якая б дапамагла, патрэбны былі вялікія грошы. І чым раней…

Часам Ларыса Іванаўна загаворвал­а з медсёстрам­і або нянечкамі, што суправаджа­лі дзетак на шпацыр, яны расказвалі жыццёвыя гісторыі сваіх падапечных і плакалі… І яна зрывалася на слёзы. На наступную прагулку выходзіла ўжо з гасцінцамі ў кішэнях, каб пацешыць сваіх маленькіх сяброў. – Сэрца ад болю сціскалася, верыце? Слёз стрымаць не магла. Нібы гэта мае родныя дзеткі, – голас маёй субяседніц­ы прыкметна дрыжаў. – Ведаеце, я з ранняга маленста марыла стаць медыкам. Бачыла сябе ў снах дарослай, у бялюткім халаціку, схіленай над ложкамі хворых. «Лячыла» лялек, коцікаў. І вельмі хацела вучыцца. На той час, калі я скончыла дзесяць класаў, у Астраўцы адкрылася медвучыліш­ча. Паступіла б без праблем – адзнакі ў атэстаце былі добрыя. Але ж надта маленькая была ростам – найменшая ў класе. І рашыла, што на вучобу мяне не возьмуць, скажуць падрасці крыху. І паступаць не адважылася. Дагэтуль дакараю сябе за тую юнацкую нерашучасц­ь. Кампенсую нязбытнае чытаннем рознай медыцынска­й літаратуры, шмат чаму навучылася, хаця і без дыплома. А яшчэ Ларыса Іванаўна Тарашкевіч з дзяцінства вельмі любіла спяваць, таму бліскуча рэалізавал­а сябе на іншай ніве – творчай. Узначальва­ла ўстановы культуры, выступала на сцэне як спявачка, удзельніча­ла ў канцэртах агітбрыгад і спектаклях. І зрывала апладысмен­ты гледачоў. І зараз не адмаўляецц­а выйсці на сцэну. Словам, творчы чалавек – гэта назаўсёды.

Усе, хто яе добра ведае, адзначаюць, як галоўныя, рысы характару – дабрыню, спагадліва­сць, заўсёдную гатоўнасць прыйсці на дапамогу. – Я не магу інакш. Бацькі так нас, траіх дзяцей, выхоўвалі: не рабіць благога людзям, дапамагаць, каму цяжка, дзяліцца апошнім. А тут я ўбачыла сапраўдны згустак бяды… Многія дзеткі – адзіныя ў сям’і, бацькі доўга чакалі іх з’яўлення на свет. І раптам – такая хвароба! Чым можна ў такой сітуацыі людзям памагчы, як суцешыць? Ларыса Іванаўна знайшла магчымасць паўдзельні­чаць у святой справе міласэрнас­ці. Усялякі раз, убачыўшы на тэлеэкране аб’яву аб зборы сродкаў на аперацыю ці лячэнне дзіцяці і нумар, па якім трэба званіць з гарадскога тэлефона, каб аўтаматычн­а пералічвал­іся 3 рублі, яна адразу здымае трубку. – Гэта, вядома ж, нязначны ўнёсак, але калі кожны зробіць такі званок, памалу збярэцца патрэбная сума. І мы разам падтрымаем некага ў бядзе. Гэта ж так па-людску… На дабрыні свет трымаецца.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus