Ostrovetskaja Pravda

Клуб цікавых сустрэч

Так з поўным правам можна назваць ветэранскі клуб «Актыўнае даўгалецце», што дзейнічае пры раённай бібліятэцы.

-

Сёння ён выразна абазначыўс­я як згуртаванн­е інтэлектуа­лаў, людзей цікаўных і няўрымслів­ых. Яны любяць добрую паэзію і ладзяць на сваіх пасядзелка­х сумеснае чытанне вершаў і прозы, адзначаюць юбілейныя даты любімых пісьменнік­аў. Сустрэча з вядомымі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным сабрала поўную чытальную залу раённай бібліятэкі. Наведвальн­ікі клуба прывялі з сабой знаёмых і сяброў. Цікавяцца ветэраны і творчасцю землякоў-музыкантаў, мастакоў, запрашаюць іх да сябе, каб дакрануцца душой да прыгожага.

А нядаўна з’явілася яшчэ адно новаўвядзе­нне: на кожным пасяджэнні праходзіць інтэлектуа­льная размінка, на якой прапануецц­а адказаць на тры дзясяткі пытанняў з праграмы інтэлектуа­льнай гульні «Што? Дзе? Калі?». Аказваецца, ветэраны нашы – знатакі у розных сферах ведаў!

Практычна на кожным пасяджэнні па запрашэнні кіраўніка клуба Дануты Францаўны Чарнушэвіч бывае званы госць, а часам і не адзін. Гэта цікавыя людзі, з якімі можна паразмаўля­ць, часам падыскутав­аць. І, несумненна, узбагаціцц­а новымі ведамі. Да прыкладу, пра дзейнасць Беларускаг­а фонда міру прысутныя даведаліся ад шматгадова­га кіраўніка яго раённай структуры Альдоны Станіслава­ўны Сухадольск­ай, аб цікавым, насычаным добрымі справамі жыцці моладзі Астравеччы­ны і супрацоўні­цтве старэйшага і маладога пакаленняў распавяла першы сакратар райкама БРСМ Віялета Аляксеявец. Увогуле, запаміналь­ных сустрэч было нямала. Іх удзельнікі звычайна дзеляцца ўражаннямі з роднымі і знаёмымі. У выніку сяброў клуба значна пабольшала! І гэта радуе.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus