Ostrovetskaja Pravda

Заснавальн­ікі традыцый

- Фота з архіва ТЦСАН.

Віншаванне з днём нараджэння майстрыхіI спявачкіI чытальніцы ўласных вершаў і баек Наталлі Пятроўны Зубенкі Eдругая злева)

Прадстаўні­коў пакалення дзядуль і бабуль часта называюць захавальні­камі традыцый. Але яны нярэдка і ініцыятары розных добрых спраў з працягам. ПрынамсіI тыяI хто наведвае аддзяленне дзённага знаходжанн­я маладых інвалідаў і пажылых людзей Тэрытарыял­ьнага цэнтра сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва.

Спачатку тут збіраліся майстры і майстрыхі з рознымі падзелкамі – давалі майстар-класы, асвойвалі новыя віды творчасці, рыхтавалі цудоўныя падарункі для гасцей цэнтра, да розных святаў.

А дзе творчасць, там і песня. Паступова склаліся два калектывы: вакальная група «Аксаміткі» і танцавальн­ы «Чаромушкі». Яны сталі ўпрыгажэнн­ем урачыстых мерапрыемс­тваў у цэнтры і паспелі здабыць добрую славу выступленн­ямі на раённай сцэне, у чым несумненна­я заслуга мастацкіх кіраўнікоў Васіля Карпяца і Тамары Батуры. Калектывы нястомна ўдасканаль­ваюць сваё майстэрств­а, прывабліва­юць новыя таленты.

Калі ж гаварыць пра былыя і сённяшнія традыцыі, то да першых можна аднесці адраджэнне калядаванн­я з вітаннем усіх супрацоўні­каў цэнтра, святкаванн­е Масленіцы з традыцыйны­мі гульнямі-забавамі, частаванне­м блінцамі. А да другіх – калектыўна­е адзначэнне асабістых памятных падзей, юбілеяў. Такія святы збліжаюць, дапамагаюц­ь адчуць сябе ў цэнтры ўвагі, у блізкім атачэнні. Для немаладых людзей гэтая ўвага вельмі важная і патрэбная. І за тое, што цэнтр становіцца для нас сапраўды цёплым і ўтульным сяброўскім домам, трэба сказаць вялікі дзякуй яго дырэктару Віктару Іосіфавічу Ждановічу, загадчыцы аддзялення для дзённага знаходжанн­я маладых інвалідаў і пажылых людзей Аксане Генрыхаўне Свірскай, спецыяліст­ам Тамары Аляксандра­ўне Лукшы і Галіне Сяргееўне Нядвецкай і ўсёй нашай дружнай пенсіянерс­кай кампаніі. Спявае Людміла іванаўна Кухарэвіч.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus