Рэс­пуб­лі­кан­скі су­б­от­нік пройдзе 20 кра­савіка

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

У су­вязі з аб'яў­лен­нем 2019 го­да Го­дам ма­лой рад­зі­мы, а так­са­ма пад­рых­тоў­кай да свя­тка­ван­ня 75-й га­даві­ны вы­зва­лен­ня Бе­ла­русі ад ня­мец­ка-фа­шы­сц­кіх за­хопнікаў рэс­пуб­лі­кан­скім ор­га­намд­зярж­кіра­ван­няіін­шым дзяр­жаў­ным ар­гані­за­цы­ям, пад­па­рад­ка­ва­ным ура­ду, а так­са­ма мяс­цо­вым вы­ка­наўчым і рас­па­рад­чым ор­га­нам і ін­шым ар­гані­за­цы­ям рэ­ка­мен­да­ва­на на до­бра­ахвот­най ас­но­ве пра­вес­ці 20 кра­савіка рэс­пуб­лі­кан­скі су­б­от­нік на ра­бочых мес­цах або ажыц­цяві­ць до­браў­па­рад­ка­ванне і пры­вяд­зенне ў на­леж­ны стан гісто­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­на­сцей, тэ­ры­то­рый на­се­ле­ных пунк­таў, пад­рых­тоўку дзі­цячых аз­да­раў­лен­чых і спар­ты­ў­на­аз­да­раў­лен­чых ла­ге­раў да лет­ня­га се­зо­на.

Пра­ду­г­ле­джа­на, што 50 пра­ц­эн­таў гра­шо­вых срод­каў за­ста­юц­ца ў рас­па­ра­дж­эн­ні аб­л­вы­кан­ка­маў і Мін­ска­га гар­вы­кан­ка­ма. Яны бу­ду­ць на­кіра­ва­ны на пад­рых­тоўку дзі­цячых за­га­рад­ных аз­да­раў­лен­чых ла­ге­раў да лет­ня­га се­зо­на, у тым ліку на развіц­цё і ўма­ца­ванне іх мат­э­ры­яль­на-тэхніч­най ба­зы, до­браў­па­рад­ка­ванне і пры­вяд­зенне ў на­леж­ны стан на­се­ле­ных пунк­таў, а так­са­ма ра­монт, рэ­кан­струк­цыю, рэс­таўра­цыю, ад­наў­ленне гісто­ры­ка-куль­тур­ных каш­тоў­на­сцей, ме­ма­ры­яль­ных ком­плек­саў, мес­цаў ба­явой і воін­с­кай сла­вы ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Астат­нія 50 пра­ц­эн­таў пе­ралі­ча­ць Мініст­эр­ству фі­нан­саў. Гэтыя срод­кі бу­ду­ць на­кіра­ва­ны Мінс­ка­му гар­вы­кан­ка­му на ка­піталь­ны ра­монт з ма­д­эр­ні­за­цы­яй пом­ніка пар­ты­за­нам і воі­нам, за­гі­нуў­шым у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, з Веч­ным аг­нём і ры­ту­аль­най пля­цоў­кай (ма­ну­мент Пе­ра­мо­гі ў Мін­ску) і ра­монт пад­зем­на­га пе­ша­ход­на­га пе­ра­хо­да (ніж­няя ры­ту­аль­ная пля­цоўка і служ­бо­выя па­мяш­кан­ні).

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.