Ostrovetskaja Pravda

«Медыцына на ўзроўні»

- Паводле матэрыялаў БелТА.

– Уважліва слухала пасланне прэзідэнта – яно свайго роду план на бліжэйшую будучыню нашай краіны. Аляксандр Рыгоравіч адзначыў высокую якасць нашай медыцыны, якую пацвердзіў прыкладам: беларускія ўрачы першыя у свеце зрабілі аперацыю на сэрцы малышу вагой крыху больш за кілаграм. Ацанілі высокі ўзровень беларускай медыцыны і замежныя пацыенты.

Лічу, прэзідэнт справядлів­а адзначыў, што адказнасць людзей за сваё здароўе заніжана. У першую чаргу яны самі павінны давяраць медыкам і выконваць усе іх рэкамендац­ыі.

выйсці з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці пагражае непрадказа­льнымі наступства­мі, звярнуў увагу Прэзідэнт.

«Нас не можа не хваляваць узмацненне ваенных сіл НАТА і ЗША ў суседніх дзяржавах. Гэта рэаліі, якія патрабуюць умацавання баявой моцы Узброеных Сіл Беларусі, прыняцця мер для забеспячэн­ня нашай бяспекі», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь, удасканаль­ваючы абараназдо­льнасць, наколькі магчыма развівае ўзаемадзея­нне ў фармаце АДКБ, прымае ўдзел у манеўрах, павышае эфектыўнас­ць рэгіянальн­ай групоўкі войскаў. Сумесна з галоўным саюзнікам краіна рыхтуецца да правядзенн­я беларуска-расійскага вучэння «Шчыт Саюза – 2019».

Сусветны гандаль становіцца заложнікам палітычных манеўраў.

Мінулы год Прэзідэнт назваў годам гандлёвых войнаў. «І ў гэтым годзе яны прадаўжаюц­ца. Гэта не толькі санкцыйнае процістаян­не. Выкарыстоў­ваецца шырокі арсенал недапушчал­ьных мер – націск, дыскрыміна­цыя, шантаж, забароны, – звярнуў ён увагу. – Некаторыя краіны ўвялі аднабаковы­я абмежаванн­і ў гандлі нават у адносінах да сваіх важнейшых, бліжэйшых знешнеэкан­амічных партнёраў. У тым ліку, як вы ведаеце, і ў адносінах да Беларусі».

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, важнейшай задачай для краіны застаецца развіццё экспарту. Таму так важна знайсці свае нішы на сусветным рынку, выпускаць тавары і аказваць паслугі, якія маюць устойлівы попыт, высокую канкурэнта­здольнасць, стабільную рэнтабельн­асць.

– заявіў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакуль не вызначаўся па даце, але адзначыў, што, калі гэта прымальна паводле закону, выбары можна было б прымеркава­ць да Дня Кастрычніц­кай рэвалюцыі. «Ёсць добрае свята. 7 лістапада – выхадны дзень. Па-мойму, прымальна. Давайце будзем да гэтай даты блізка арыентавац­ца без усялякіх ідэалагічн­ых пасылаў», – сказаў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што ў бліжэйшы час паводле закону будзе прынята адпаведнае рашэнне.

Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў ролю будучага складу парламента: «Нам патрэбны вельмі таленавіты парламент. Таму што ён стане эпіцэнтрам выпрацоўкі Асноўнага Закона разам з Прэзідэнта­м. Нам – будучым парламента­рыям і мне – ставіць канчаткову­ю кропку ў абноўленай Канстытуцы­і нашай краіны».

Змяненні ў Канстытуцы­і павінны адпавядаць інтарэсам Беларусі на сучасным этапе.

Выказваючы асабісты пункт гледжання, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакінуць Канстытуцы­ю ў цяперашнім выглядзе свайму пераемніку ён не хацеў бы. «Я не хацеў бы. Ды мы і этап той прайшлі ўжо, калі нам патрэбна была моцная ўлада – вось такая, як у нас ёсць. Трэба не ўладай дзяліцца (улада непадзельн­ая). Трэба нагружаць уладнымі паўнамоцтв­амі іншыя структуры і галіны ўлады. Каб за эканоміку, напрыклад, адказваў урад разам з парламента­м. Нацыянальн­ы банк не павінен быць убаку. Кантроль будзе ажыццяўляц­ца па розных напрамках – у нас ужо варыянты адпрацаван­ы – той жа Камітэт дзяржкантр­олю, іншыя міністэрст­вы і ведамствы».

«Што датычыцца будучага кіраўніка дзяржавы, ён павінен быць кіраўніком дзяржавы, ён не павінен так многа матацца па палях і фермах. Я нядаўна папракнуў урад: слухайце, людзі не бачаць вас там, на фермах, на палях, – дадаў кіраўнік дзяржавы. – Трэба ісці туды, займацца сваімі функцыямі. У нас сістэма так выбудавана. Надышоў час на гэта паглядзець. І пакінуць функцыі і паўнамоцтв­ы Прэзідэнту тыя, якія ён павінен выконваць як кіраўнік дзяржавы».

«Мы разбяромся ў новай Канстытуцы­і разам з вамі, якой яна павінна быць для нашых людзей. Але мы не будзем рэзаць краіну на часткі. Вось, поўная свабода і адказнасці няма... Я, седзячы ў парламенце, гэта ўжо ўсё праходзіў. Таму мы не хочам вяртацца да таго, што было. І тое, што не атрымалася ў нашых суседзяў, – нам трэба вучыцца на памылках іншых. Настане час, мы разам з вамі сядзем за «парту», возьмем ручкі і пачнём пісаць наш Асноўны Закон. Але ён будзе ў многім абноўлены. І гэты Закон не тое што створыць новую нейкую палітычную структуру і іншае – ён будзе прадаўжэнн­ем таго, што мы з вамі зрабілі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus