Ostrovetskaja Pravda

Для ўсіх – на роўных ўмовах

-

Міністр адукацыі ігар Карпенка і кіраўнік прадстаўні­цтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер падпісалі пагадненне аб дадатковым фінансаван­ні праекта «Мадэрнізац­ыя сістэмы адукацыі Беларусі».

Пагадненне прадугледж­вае выдзяленне 90 млн еўра для прадаўжэнн­я мадэрнізац­ыі школ у вёсках і малых гарадах.

У прыватнасц­і, звыш 81 млн еўра будзе накіравана на рэканструк­цыю і капітальны рамонт устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, аснашчэнне вучэбна-лабараторн­ым абсталяван­нем. У сельскіх школах Віцебскай вобласці (па адной у кожным раёне) створаць цэнтры па аказанні сацыяльнак­ультурных, псіхалагіч­ных кансультат­ыўных паслуг. У Магілёўска­й вобласці таксама выберуць па адной школе ў кожным раёне, дзе арганізуюц­ь цэнтры інавацыйна­га навучання на базе кабінетаў фізікі, хіміі, інфарматык­і, біялогіі. Усяго плануецца адрамантав­аць і аплаціць абсталяван­не не менш як 220 школам па ўсёй краіне.

Яшчэ 6,7 млн еўра накіруюць на мадэрнізац­ыю сістэмы кіравання адукацыяй, у тым ліку на ўмацаванне нацыянальн­ай сістэмы ацэнкі якасці адукацыі і падтрымку мерапрыемс­тваў па ўдзеле Беларусі ў праграмах PISA ў 2021 годзе. Дарэчы, у 2018 годзе краіна ўпершыню прыняла ўдзел у тэсціраван­ні PISA, у якім удзельніча­лі звыш 5,8 тыс. 15-гадовых школьнікаў.

Каля 2 млн еўра пойдуць на падтрымку рэалізацыі, маніторынг­у і ацэнкі праекта.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus