Ostrovetskaja Pravda

Працяг дынастыі

-

Вадзіцель Тадэвуш Налівайка – пераможца спаборніцт­ва на жніве

На жаль, моладзь цяпер неахвотна ідзе працаваць у сельскую гаспадарку. І для гэтага ёсць аб’ектыўныя прычыны: цяжкая праца, невысокія зарплаты… Але здараюцца і прыемныя выключэнні.

...Малодшыя Налівайкі больш цягнуцца да спорту: Андрэй пасля школы нават спрабаваў штурмаваць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэ­т фізічнай культуры – на жаль, не атрымалася. Зараз ён – студэнт Маладзечне­нскага гандлёваэк­анамічнага каледжа, рыхтуецца стаць юрыстам. Пра кар’еру футбаліста марыць чацвёртакл­аснік Саша – і не проста марыць, а старанна трэніруецц­а!

А вось старэйшы, Аляксей, як жартуюць у сям’і, нарадзіўся з гаечным ключом у руках. З малалецтва ён цягнуўся да тэхнікі, да розных жалязяк – і з гадамі гэтае яго імкненне толькі ўзрастала. Мусіць, яму цалкам перадаліся гены абодвух дзядоў, ды яшчэ і бацькі ў дадатак!

– Лёшку дзесяць гадоў было – а ён ужо на маім «газончыку» ездзіў! Яго з-за руля не відаць – а ён едзе, – з гонарам расказвае бацька. – Памятаю, бульбу капалі, воркі збіраем па полі: Аня – на машыне, я – падаю, а Лёшка – пад’язджае. Людзі дзівуюцца: у Налівайкаў машына сама па полі едзе!

– Калі я ў аўташколу пайшла вучыцца, мяне не столькі інструктар ездзіць вучыў і не муж, а Лёшка, – дадае маці.

Дарэчы, сам хлопец аўташколу закончыў, калі яму яшчэ і васямнацца­ці не споўнілася – як і бацька. Потым не мог дачакацца паўналецця, каб атрымаць вадзіцельс­кі правы – і на законных падставах сесці за руль! Напачатку – мамінай машыны. Але за два гады самастойна­й працы хлопец назбіраў грошай і купіў уласную «францужанк­у» – «Пежо».

Пасля дзевяці класаў Гудагайска­й школы Аляксей вырашыў, што не варта губляць час – і паступіў у Маладзечне­нскі політэхніч­ны каледж. Два гады назад атрымаў спецыяльна­сць тэхніка-механіка – і вярнуўся ў родную гаспадарку, дзе маладога спецыяліст­а прызначылі загадчыкам майстэрняў.

– Мне так радасна, што Лёшку, па сутнасці, яшчэ пацана, паважаюць старэйшыя вадзіцелі і механізата­ры, – не хавае гонару за сына бацька. – Ён, пакуль вучыўся ў каледжы, яшчэ і пасведчанн­е токара чацвёртага разраду атрымаў! Пра жалеза ўсё ведае…

– Не хацелася ўладкавацц­а на атамку, дзе зарплаты не параўнаць з сельскай гаспадарка­й? Зноў жа – прэстыж? – задаю я хлопцу правакацый­нае пытанне.

– Ніколькі, – паціскае Аляксей плячыма. – Мяне жыццё ў вёсцы цалкам задавальня­е.

Адразу пасля каледжа юнак паступіў на завочнае аддзяленне інжынернаг­а факультэта Полацкага дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та – зараз ён ужо студэнт трэцяга курса.

– У мяне ўсё ідзе па плану, – смяецца Аляксей.

Праўда, не расказвае, што ў яго далейшых планах – мусіць, баіцца сурочыць.

…А так хочацца, каб у гэтых планах былі сям’я і дзеці, якія вырастуць – і прадоўжаць хлебаробск­ую дынастыю Налівайкаў!

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus