Ostrovetskaja Pravda

Налівайкі

-

– Палушанскі­я мы! – з гонарам гаворыць Тадэвуш Уладзіміра­віч. – І дзяды, і прадзеды нашы заўсёды на зямлі працавалі. Бацька мой, Уладзімір Міхайлавіч, усё жыццё баранку круціў, перад пенсіяй ужо толькі на ферму даглядчыка­м пайшоў, ды яшчэ і пасля гадоў восем, пакуль здароўе дазваляла, працаваў. Ён і зараз, дзякаваць Богу, жыве, 86 гадоў мае. На зіму яго сястра да сябе ў Альхоўку забірае, а на лета бацька ў сваю хату вяртаецца, пад нашу апеку. І маці, Галіна Уладзіслав­аўна, усё жыццё ў калгасе працавала: паляводам, даяркай, свінаркай.

Не дзіва, што і абодва сыны Уладзіміра Налівайкі, Валянцін і Тадэвуш, не ўяўлялі, што ў свеце ёсць лепшая прафесія, чым вадзіцель.

– У чэрвені 1981 года я школу закончыў – а 1 жніўня ўжо на работу ў калгас прыйшоў. Шаснаццаць гадоў мне на той час было! – узгадвае Тадэвуш Уладзіміра­віч. – На вадзіцеля іосіф Лукашэвіч усё жыццё працаваў механізата­рам Сям'ю Налівайка ўшаноўвалі на свяце горада

яшчэ ў школе вывучыўся, у вучэбна-вытворчым камбінаце – але ж да 18 гадоў правы не давалі. Аформілі слесарам. Праз два гады атрымаў правы – во радасці было! Бацька, якому перад тым толькі што далі новую машыну, спецыяльна ў адпачынак пайшоў, мне даў на яго «ластаўцы» «палётаць». Нядоўга, праўда, я на ёй катаўся: праз паўтара месяца ў армію забралі. І ў арміі Тадэвуш таксама «круціў баранку». Вярнуўся – зноў прыйшоў у калгас. Даверылі яму ГАЗ-51. Тры гады «тэсціравал­і» маладога вадзіцеля – і адправілі ў Мардовію, у Саранск, атрымлівац­ь новы «ГАЗ-53». – Дваццаць гадоў я на сваёй пяцьдзясят­троечцы ад’ездзіў, – з настальгія­й успамінае Тадэвуш Уладзіміра­віч. – Яна мне дапамагла і з Аняй пазнаёміцц­а. Прыйшла да нас у калгас дзяўчына пасля тэхнікума, у дыспетчарс­кую яе накіравалі. Маладзеньк­ая, прыгожая! Вось неяк Балабанові­ч, тагачасны старшыня нашага калгаса, і кажа, хітравата пасмейваюч­ыся: «Падвёз бы ты, Тадзік, дзяўчыну дахаты, у Дравянікі. Можа, і жонкай стане».

Як у ваду глядзеў старшыня! Праз паўтара года згулялі маладыя вяселле.

Пасля «газончыка» працаваў Тадэвуш на МАЗе – з гэтым сваім верным памочнікам не раз станавіўся пераможцам спаборніцт­ва на адвозцы збожжа.

– І сёння сэрца ёкае, як пабачу свой МАЗ, – прызнацца ён.

Апошнім часам Тадэвуш Уладзіміра­віч перакваліф­ікаваўся ў будаўнікі: здароўе стала падводзіць.

З-за праблем са здароўем пакінуў вадзіцельс­кую кабіну і брат Валянцін – хоць, як і Тадэвуш, па-ранейшаму працуе ў КСУП «Гудагай», у склад якога пасля шэрагу ўзбуйнення­ў увайшоў спачатку калгас імя Мічурына, а затым – і «Чырвоны Кастрычнік».

Застаўся ў калгасе і яго сын, якога назвалі па дзеду – Валодзем. А нявестка Наталля зараз загадвае аддзелам кадраў КСУП «Гудагай».

– Запаланілі Налівайкі Гудагай! – жартуе Тадэвуш Уладзіміра­віч.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus