Ostrovetskaja Pravda

Лукашэвічы

-

– А мае продкі – з Дравянік, – гаворыць Ганна Іосіфаўна. – І таксама ўсе яны – людзі ад зямлі. Мама, Адэля Іванаўна, паляводам усё жыццё працавала, тата, Іосіф Іосіфавіч, быў адным з першых калгасных механізата­раў: усё жыццё на трактары, нават калі на пенсію пайшоў, яшчэ гады тры не мог пакінуць работу.

Аню маці нарадзіла позна, у 43 гады. А тут яшчэ бяда ў сям’і здарылася: сын, старэйшы Анін брат, загінуў. І мама нікуды не схацела адпускаць адзіную дачушку. Адно, што дазволіла – Ашмянскі тэхнікум, які Аня скончыла з адзнакай. Пасля гэтага можна было без уступных экзаменаў паступаць на трэці курс інстытута народнай гаспадаркі, і накіраванн­е ўжо далі – ды маці ўзмалілася: «Як жа я адна застануся?» І дачка паслухалас­я: засталася дома, пайшла працаваць у свой калгас імя Мічурына бухгалтара­м.

– На маму не крыўдую – няма ўжо яе даўно, як і бацькі – што ўжо старое варушыць, – уздыхае Ганна Іосіфаўна. – Але ўсё жыццё шкадавала, што не атрымала вышэйшую адукацыю.

– А і добра! – перабівае яе муж. – Інакш мы б з табой, мусіць, і не сустрэліся!

Гісторыя не ведае ўмоўнага ладу – ніхто не можа сказаць, што было б, калі б… Але лёс склаўся так, як склаўся: Аня і Тадзік сустрэліся, пажаніліся, сталі жыць у хаце, што пачаў будаваць Тадзікаў бацька. Праз год пасля вяселля ў іх нарадзіўся першынец.

– Чакалі Алёнку – а атрымаўся Алёшка, – смяецца бацька.

Праз два гады ў Алёшы з’віўся брат Андрэй, а затым – і «смятанніча­к» Сашка, Аляксандр. Такі вось у Налівайкаў А-квартэт атрымаўся!

– Ва ўсіх у сям’і імёны на А пачынаюцца, адзін я – не ў тэму, – жартуе гаспадар.

Ганна Іосіфаўна ўсё жыццё працуе, можна сказаць, на адным месцы – у бухгалтэры­і. Мяняюцца толькі назвы і юрыдычны статус гаспадарак. Пачынала яна ў калгасе імя Мічурына, затым працавала ва ўзбуйненым «Чырвоным Кастрычнік­у», зараз вось – у КСУП «Гудагай».

З 2008 года яна – бяззменны старшыня прафсаюзна­га камітэта гаспадаркі – а гэта сведчыць пра яе аўтарытэт сярод калег.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus