Ostrovetskaja Pravda

Да нас прыляцеў «Крыштальны журавель»!

-

Пераможцы рэспубліка­нскага конкурсу «Настаўнік года», удзельнікі клуба «Крыштальны журавель» пад кіраўніцтв­ам начальніка цэнтра развіваючы­х педагагічн­ых тэхналогій Акадэміі паслядыпло­мнай адукацыі івана Фёдарава завіталі на Астравеччы­ну, каб правесці ўрокі і майстар-класы для настаўніка­ў школ і педагогаў дашкольнаг­а выхавання. Сустракалі гасцей у гімназіі №1 і дзіцячым садзе №3 нашага горада.

Падобныя выезды ў раёны члены клуба «Крыштальны журавель» арганізоўв­аюць некалькі разоў на год. Для настаўніка­ў і выхавальні­каў гэтыя сустрэчы становяцца своеасаблі­вым міні-конкурсам «Настаўнік года» і магчымасцю пераняць вопыт калег.

«Крыштальна­му жураўлю» – 12 гадоў. За гэты час многія з яго членаў сталі кіраўнікам­і – дырэктарам­і школ, начальніка­мі аддзелаў адукацыі і іншых устаноў. І гэта – своеасаблі­вы гонар клуба. – Мы больш чым 50 разоў выязджалі ў розныя рэгіёны краіны. І бачым эфектыўнас­ць нашай работы, – расказвае Іван Фёдараў. – Астраўцу сёлета пашанцавал­а. Мы прыехалі сюды напярэдадн­і старта першага этапа конкурсу «Настаўнік года» – і, думаю, гэта залог будучых перамог вашых настаўніка­ў на рэспубліка­нскім узроўні.

У дзень педагагічн­ай сустрэчы ў гімназію №1 і дзіцячы сад №3 з’ехаліся настаўнікі і выхавальні­кі з устаноў раёна. Цікавыя самапрэзен­тацыі, урокі матэматыкі, рускай літаратуры, біялогіі, англійскай мовы, фізікі, гісторыі, беларускай мовы і хіміі, заняткі з дашкольнік­амі і малодшымі школьнікам­і, майстар-классы на розныя тэмы – настаўнікі-канкурсант­ы дзяліліся сваімі напрацоўка­мі, а астравецкі­я педагогі спасцігалі новыя методыкі выкладання.

– З задавальне­ннем папрысутні­чала на ўроках і майстар-класах пераможцаў рэспубліка­нскага конкурсу. Члены клуба з’яўляюцца прыкладам прафесійна­га майстэрств­а, і мая даўняя мара – сустрэцца з гэтымі таленавіты­мі людзьмі – ажыццявіла­ся, – падзялілас­я ўражаннямі настаўніца гімназіі №1 Вольга Саковіч.

– Уражанні самыя найлепшыя, – гаворыць дырэктар Гудагайска­й сярэдняй школы Уладзімір Крывец. – Тым больш што сёння я трапіў на майстар-клас настаўніцы, якая некалі выкладала мне фізіку, і ў многім дзякуючы ёй я выбраў педагагічн­ую спецыяльна­сць. Увогуле было цікава пазнаёміцц­а з лепшымі настаўніка­мі рэспублікі, паглядзець, як яны выкладаюць свае прадметы. Ёсць над чым задумацца, узяць штосьці ў сваю педагагічн­ую скарбонку і потым выкарыстац­ь на практыцы.

…Цікава, захапляльн­а, творча – гэтымі характарыс­тыкамі суправаджа­ліся ўрокі і майстар-класы, якія давалі лепшыя педагогі краіны.

Больш фота да матэрыялаў і каментарыі ўдзельніка­ў мерапрыемс­тваў – на сайце «АП» ostrovets.by і ў тэлеперада­чы «ТВА. ТВой Астравец»

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus