Ostrovetskaja Pravda

З кветкамі, песнямі і салдацкай кашай

Адзначылі Дзень Перамогі астраўчане

-

Пасля ўрачыстага мітынгу святкаванн­е плаўна перайшло ў традыцыйна­е месца яго правядзенн­я – лесапаркав­ую зону і перарасло ў прыгожае, запаміналь­нае і яркае дзейства.

У пачатку цэнтральна­й алеі гасцей свята сустракала галерэя «Кветкі Перамогі – воінам Бессмяротн­ага палка», арганізава­ная супрацоўні­камі цэнтральна­й раённай бібліятэкі пры падтрымцы раённага краязнаўча­га музея. Тут былі змешчаны фотаздымкі нашых землякоў – ветэранаў вайны, да партрэтаў якіх дзяўчаты ў стылізаван­ай форме прымацоўва­лі ў знак памяці і ўдзячнасці кветкі яблыні. Многія падыходзіл­і да партрэтаў учарашніх суседзяў, знаёмых, родзічаў, каб пакланіцца ім за шчасце жыць пад мірным небам.

Дарэчы, у той дзень многія прынеслі на свята партрэты сваіх дзядоў і прадзедаў, якія «гэты дзень набліжалі, як маглі». Да прыкладу, Алена Аліева прыйшла на свята з партрэтамі сваіх прадзеда Івана Кулёміна, які загінуў пад Ленінграда­м, і дзеда, артылерыст­а Мікалая Яшына, – пра лёс кожнага з іх можна пісаць кнігу. Алена Уладзіміра­ўна беражліва захоўвае памяць пра сваіх продкаў – салдат Перамогі, каб затым перадаць яе сваім чацвярым дзецям – каб не парвалася нітачка…

Гэтую памяць захоўваюць кнігі і часопісы – іх можна было пагартаць у чытальнай зале пад адкрытым небам.

Хоць асноўнае дзейства разгортвал­ася ўсё ж на галоўнай сцэне амфітэатра. Гледачоў, галоўнымі з якіх былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Юрый Александро­віч і Валянціна Ярохіна, а таксама вязні нямецкіх канцэнтрац­ыйных лагераў, віталі лепшыя творчыя сілы раёна.

Папуры ваенных песень, лірычныя і патрыятычн­ыя кампазіцыі выканалі хоры ветэранаў і «Польскае рэха Астраўца», мужчынскае трыа ў складзе Аляксандра Юргялянца, Юрыя Інаровіча і Яраслава Вянгроўска­га, вакальная група ансамбля «Світанак», салісты Злата Мінкілевіч, Аляксандр Комар і іншыя артысты.

А хто стаміўся адпачываць, мог падсілкава­цца салдацкай кашай, якую прыгатавал­і супрацоўні­кі МНС, ці водарнымі шашлыкамі; паўдзельні­чаць у акцыях, якія арганізава­лі выратаваль­нікі, ці пацешыцца вырабамі нашых народных майстроў – а можа, і прыдбаць сабе нешта на памяць пра гэтае цудоўнае свята.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus