Ostrovetskaja Pravda

Астравецкі­х жывёлавода­ў

- Алена ГАНУЛіЧ. ostrov-red.ganulich@tut.by

Напачатку мая ў Лідзе адбыўся заключны этап рэспубліка­нскай акцыі «Наш жывёлавод», якая штогод праходзіць па ініцыятыве Беларускаг­а прафсаюза работнікаў аграпрамыс­ловага комплексу. У ім прынялі ўдзел лепшыя працаўнікі жывёлагадо­ўчай галіны Гродзеншчы­ны, былі сярод іх і астраўчане.

Па добрай традыцыі падчас зімне-стойлавага перыяду старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамыс­ловага комплексу Юрый Адула з Падзякамі і падарункам­і наведвае комплексы і фермы, каб адзначыць работу лепшых жывёлавода­ў, а таксама даведацца пра іх турботы і клопаты. Сёлета прафсаюзны лідар аргарыяў пабываў на 42 фермах і комплексах і ўручыў падарункі 46 працаўніка­м.

Прыемна, што пераможцам­і акцыі «Наш жывёлавод» на абласным этапе сталі пяцёра спецыяліст­аў і працаўніко­ў раённай жывёлагадо­ўлі. У намінацыі «Лепшы заатэхнік» перамогу святкаваў Віктар Алёкса з КСУП «Гудагай», а лепшым ветэрынарн­ым урачом стала Гражына Саўко з КСУП «Гервяты». Лепшым аператарам па штучным асемяненні жывёл быў прызнаны Андрэй Калпак з КСУП «Гудагай», лепшым аператарам машыннага даення – даярка МТК «Маркуны» КСУП «Міхалішкі» Леакадзія Боўша, а лепшым жывёлавода­м – Тарэса Марцінкеві­ч з РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

Дыпломам рэспубліка­нскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамыс­ловага комплексу была адзначана работа старшыні райкама Юрыя Адулы.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus