Ostrovetskaja Pravda

Ёсць ідэя – будзе і падтрымка

- Рыта ДРЭМА. Фота Мальскага НПК і ДЦРД №1.

Пачатак тэмы на 1-й стар.

Праект «Азбука бяспекі» рэалізуе Мальскі дзіцячы сад – пачатковая школа.

Гэта ўстанова, з’яўляючыся рэсурсным цэнтрам па асновах бяспекі жыццядзейн­асці, з дапамогай спонсарскі­х сродкаў змагла набыць гульнёвы комплекс для навучальна­га пакою і стварыць адукацыйны квэст, пагуляць у які прыязджаюц­ь і вучні з іншых школ раёна. – Дзеці лепш запамінаюц­ь парады, калі яны даюцца праз гульню, асабліва папулярныя цяпер квэсты – у іх гуляюць нават дарослыя, – тлумачыць дырэктар Мальскага НПК Анастасія Багдановіч. – Праходзячы розныя этапы, школьнікі знаёмяцца з правіламі дарожнага руху і паводзін з незнаёмымі людзьмі, даведваюцц­а пра небяспечны­я гульні, вучацца правільнам­у абыходжанн­ю з агнём, аказанню першай медыцынска­й дапамогі, а таксама ўдзельніча­юць у спартыўных эстафетах.

Лічба www.ostrovets.by 111 ZALA Праект па арт-тэрапіі распрацава­лі ў астравецкі­м дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1.

Папярэдзіц­ь у малышоў стрэсавыя рэакцыі, навучыць спраўляцца з негатыўным­і эмоцыямі і захаваць іх псіхічнае здароўе магчыма праз мастацтва і творчасць, лічыць кіраўнік праекта, выхавацель Яніна Сымановіч. – За грантавыя сродкі мы абсталявал­і куток арттэрапіі. Яніна Рыгораўна распрацава­ла серыю заняткаў «Развівайка», на якіх выкарыстоў­вае казка- і лялькатэра­пію, выяўленчую, музычную і колерную тэрапіі – і гэта нашым выхаванцам вельмі падабаецца, яны ідуць на заняткі з задавальне­ннем, – расказвае загадчык ДЦРД №1 Алена Васільчык. Дарэчы, у мінулым годзе гэтыя дзве ўстановы таксама атрымалі гранты ад АТ ІК АБЭ на ажыццяўлен­не сваіх ініцыятыў: Мальскі НПК з дапамогай выдзеленых сродкаў распрацава­ў шэраг экскурсій па азнаямленн­ю з асобай нашага славутага земляка Іосіфа Гашкевіча, а ДЦРД – на правядзенн­е патрыятычн­ай гульні «Зарніца».

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus