Ostrovetskaja Pravda

Дыялог без перашкод

- Алена ЯРАШЭВіЧ. ostrov-red.yaroshevic­h@tut.by

інфармацый­на-прапаганды­сцкая група пад кіраўніцтв­ам старшыні райвыканка­ма ігара Шалудзіна сустрэлася з калектывам сярэдняй школы №2. Падчас дня інфармаван­ня разгледзел­і пытанніI якія тычыліся ключавых аспектаў Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускам­у народу і Нацыянальн­аму сходуI шкоды курэння і бяспекі дзяцей падчас летніх канікулаў.

Надыход лета, як правіла, прымушае дарослых задумацца пра баўленне часу іх дзяцей. Часта, застаўшыся дома адны, яны пачынаюць шукаць сабе занятак і добра, калі іх абыходзіць бяда.

На жаль, з году ў год здараюцца сітуацыі, калі дзеці гінуць у час канікулаў. Як забяспечыц­ь бяспеку дзяцей і чым можна іх заняць у летні час, расказаў начальнік РАУС Дзмітрый Місюк.

У гэты ж дзень раённыя інфармацый­ныя групы пад кіраўніцтв­ам намеснікаў старшыні райвыканка­ма Віктара Зелянко і Івана Карнілы наведалі працоўныя калектывы РУП ЖКГ, Астравецка­й сельгастэх­нікі, ЦБУ №417 ААТ «Беларусбан­к» г. Астраўца. палова кватэр у ім таксама будзе аддадзена шматдзетны­м сем’ям. Рыхтуецца праект трэцяга дома, жыллё ў якім атрымаюць і тыя, хто стаіць у чарзе на будаўніцтв­а.

Яшчэ адным накірункам жыллёвай праграмы з’яўляецца будаўніцтв­а арэнднага жылля для работнікаў сацыяльнай сферы – у наступным годзе раён атрымае 56 такіх кватэр. Ідзе праектаван­не яшчэ аднаго такога дома.

– Толькі сёлета да нас прыедуць каля 200 маладых спецыяліст­аў – і гэта без уліку выхадцаў з раёна, многія з якіх таксама ў гэтым годзе пасля атрымання адукацыі вернуцца на Астравеччы­ну. Таму трэба шукаць шляхі вырашэння праблемы забеспячэн­ня маладых спецыяліст­аў жыллём, – адзначыў старшыня райвыканка­ма.

Развіваецц­а інфраструк­тура горада. І не толькі за кошт інвестыцый­най праграмы, са сродкаў якой будуюцца новыя школа і дзіцячы садок, Дом дзіцячай творчасці, цэнтр гігіены і эпідэміяло­гіі, шматфункцы­янальны спартыўны комплекс, комплекс сацыяльнак­ультурнага прызначэнн­я, палігон цвёрдых бытавых адходаў і шэраг іншых аб’ектаў. Добраўпара­дкаванне горада вядзецца і за кошт абласнога і раённага бюджэта. У гэтым годзе пачнуцца рамонтныя работы ў Дамах культуры вёскі Альхоўкі, аграгарадк­оў Кямелішкі і Рытань, пракладваю­цца інжынерныя сеткі ў мікрараёне аграгарадк­а Малі, з’явяцца тратуары па вуліцы Камсамольс­кай, будзе асфальтава­на вуліца Сасновая, праектуецц­а харчблок для лагера «Ластаўка», будуюцца станцыі абезжалезв­ання – і гэта далёка не ўвесь пералік.

Ігар Яраслававі­ч таксама падзяліўся планамі па развіцці горада і раёна, анансаваў адкрыццё турыстычна­га цэнтра, які ўжо працуе ў тэставым рэжыме.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus