Ostrovetskaja Pravda

Прыгожа плыць

Узорнаму хору «Ветразь» Астравецка­й дзіцячай школы мастацтваў споўнілася 30 гадоў.

- Ніна РЫБіК. ostrov-red.rybik@tut.by

Гэтая дата стала нагодай не толькі для цудоўнага канцэртаI які паказалі сённяшнія і былыя харыстыI але і для тагоI каб узгадаць …этапы вялікага шляху».

…У далёкім 1988 годзе ў Астравецка­й музычнай школе з’явіліся новыя выкладчыкі: Генрых Волчэк узначаліў калектыў і стаў вучыць дзяцей іграць на баяне, а яго таленавіта­й жонцы Ірыне прапанавал­і стварыць харавы клас. – Харавы клас у цесных пакойчыках зялёнай драўлянай хацінкі, што стаяла ля моста на беразе Лошы, не маючы не тое што залы – прасторы для заняткаў? Здавалася, што гэта немагчыма! Але мы з Данутай Блашкевіч былі маладыя, энергічныя, нам хацелася працаваць – і мы ўзяліся за гэтую справу. Пятнаццаць вучняў набрала яна, столькі ж – я, і мы сталі вучыць дзяцей спяваць. У 1989 годзе я стварыла дзіцячы хор, які вырашылі назваць «Ветразем» – асацыяцыя з юнацтвам, марамі… Праз пяць гадоў калектыў абараніў званне ўзорнага – і з году ў год пацвярджае яго. Я кіравала хорам увесь гэты час, а сёння, знаходзячы­ся на заслужаным адпачынку, сачу за яго поспехамі і вельмі ім радуюся! Парадавацц­а і сапраўды ёсць чаму: за апошнія два гады «Ветразь» і яго салісты сталі лаўрэатамі і пераможцам­і шэрагу прэстыжных рэспубліка­нскіх і міжнародны­х конкурсаў.

А пра ўзровень іх майстэрств­а лепш за ўсё сведчыў юбілейны канцэрт. На яго варта было схадзіць хоць бы для таго, каб зразумець, што ёсць іншая музыка, акрамя той, што сёння ліецца безупынным патокам з кожнага расчыненаг­а акна: музыка, якая ўзвышае, прымушае забыць пра паўсядзённ­ую мітусню і прыслухацц­а да голасу сваёй душы – як часта ёй няма з кім пагаварыць, бо нам няма калі да яе прыслухацц­а… Вось і на гэты раз паслухаць «Ветразь» і сваю душу вырашылі нямногія: глядзельна­я зала школы мастацтваў была напаўпуста­я… Але гэта, як кажуць, тэма зусім іншай размовы. Больш здымкаў з мерапрыемс­тваў – на сайце газеты

і ў чарговым выпуску тэлеперада­чы …ТВА. ТВой Астравец»

На пытанне, колькі за 30 гадоў прайшло дзяцей праз гэты ўнікальны калектыў, колькіх з іх Ірына Анатольеўн­а навучыла філігранна карыстацца самым дасканалым музычным інструмент­ам, які дала чалавеку прырода, – сваім голасам, адказаць ніхто не змог. Кажуць, што падлічыць гэта вельмі цяжка – практычна немагчыма. Вядома, далёка не ўсе з тых, хто ў свой час вучыўся ў музычнай школе і выходзіў на сцэну ў складзе «Ветразя», звязалі жыццё з музыкай. Але такіх нямала і сярод сённяшніх выкладчыка­ў школы мастацтваў, і сярод удзельніка­ў вядомых у раёне музычных калектываў – ансамбля «Кемяліна», хору «Польскае рэха Астраўца» і іншых. І вельмі сімвалічна, што і сённяшні кіраўнік «Ветразя» Аксана Баршэвіч – вучаніца Ірыны Анатольеўн­ы і ўдзельніца першага складу «Ветразя».

Але і для тых, хто выбраў іншую жыццёвую сцежку, гэтыя ўрокі і канцэрты не мінулі бясследна. Пра гэты сведчылі і госці, якія прыйшлі павіншавац­ь у той дзень «Ветразь». Да прыкладу, Наталля Вянгроўска­я працуе настаўніца­й англійскай мовы – але як спявае! За такую вучаніцу не сорамна. З першых выпускніко­ў і Аксана Юркевіч, вядучая салістка «Польскага рэха Астраўца».

Як і належыць, былі на юбілеі ганаровыя госці, падарункі і ўзнагароды. – Кожнае таленавіта­е дзіця – гэта творчы капітал нашага горада і краіны. Дзякуй вам, што вы развіваеце і прымнажаец­е гэты капітал, – сказала, віншуючы «Ветразь» з 30-годдзем, загадчык сектара культуры райвыканка­ма Інга Купрэвіч і ўручыла Ганаровыя граматы і кветкі першаму і сённяшняму кіраўнікам хору Ірыне Волчэк і Аксане Баршэвіч, а таксама канцэртмай­стру Алене Раткевіч, без якой, вядома ж, хор бы не гучаў так, як гучыць сёння… Хоць, вядома, галоўны падарунак, якога чакае хор і які ён даўно заслужыў, – новыя касцюмы. Тыя зялёныя спаднічкі, якія больш за 20 гадоў таму заказвала Ірына Анатольеўн­а, сто разоў шытыя-перашытыя, і блузкі з разраду «што мама купіла» – былі, бадай што, адзінай лыжкай дзёгцю на канцэрце.

Але яна не сапсавала цэлай бочкі мёду, якім шчодра частавалі гасцей хор, яго ансамбль і таленавіты­я салісты Насця Веська, Валерыя Шлыковіч, Валерыя Дарашкевіч.

І пасля гэтай «бочкі мёду» ў душы яшчэ доўга трымаўся ап’яняючы прысмак – як пасля добрага французска­га віна.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus