Літва па­кліка­ла на спа­тканне

У Віль­ню­се прай­шоў пер­шы су­свет­ны з’езд літоўскіх па­этаў і пісь­мен­нікаў, у якім пры­ня­ла ўд­зел на­ша зям­ляч­ка, 95-га­до­вая жы­хар­ка вё­скі Пет­ры­кі Ма­рыя Ма­ж­эй­ка.

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Ры­та ДРЭМА. Фо­та На­тал­лі БЯЛЯЧЫЦ.

Ра­зам з Ма­ры­яй Юлья­наў­най на з’езд ад­правілі­ся яе дач­ка Ган­на Шар­мукш­нене і за­гад­чык аддзе­ла куль­ту­ры і ад­па­чын­ку агра­га­рад­ка Гер­вя­ты На­тал­ля Бялячыц.

Ар­гані­за­та­ры гэтай су­стр­эчы – аддзел куль­ту­ры Су­свет­на­га літоўска­га та­ва­ры­ства, ін­сты­тут літа­ра­ту­ры і Са­юз пісь­мен­нікаў Літ­вы – пры­мер­ка­валі з’езд да Го­да літоў­цаў, якія жы­ву­ць за мя­жой.

Ма­рыя Юлья­наў­на, на­род­ны май­стар Рэс­пуб­лікі Бе­ла­русь, заха­валь­ні­ца пе­сен­най на­род­най куль­ту­ры бе­ла­рус­кіх літоў­цаў, удзель­ні­ца рымд­зюн­ска­га фальк­лор­на­га ка­лек­ты­ву «Жыль­ві­ціс», вя­до­мая ў Літве як аўтар кні­гі «За­пі­сы Ма­рыі».

– Ма­рыя пі­ша вер­шы, рас­ка­зы, успа­мі­ны, яна – збе­ра­галь­ні­ца на­род­ных тра­ды­цый і куль­ту­ры эт­ніч­ных літоў­цаў у Бе­ла­русі, – рас­каз­вае за­гад­чык аддзе­ла куль­ту­ры і ад­па­чын­ку агра­га­рад­ка Гер­вя­ты На­тал­ля Бялячыц.

Дар­эчы, на за­пра­ш­энне ар­гані­за­та­раў са­брац­ца на гіста­рыч­най Рад­зі­ме ад­гук­ну­ла­ся 33 па­эты і пісь­мен­нікі з 15 краін све­ту, якія не за­бы­лі­ся род­ную мо­ву.

– Ся­род іх бы­лі ды­р­эк­тар Літоўска­га цэн­тра куль­ту­ры, аду­ка­цыі і ін­фар­ма­цыі ў Мін­ску Вір­гінія Тар­наўс­кай­це і ўра­дж­эн­ка Рымд­зюн, док­тар гу­мані­стыч­ных навук, вы­клад­чык-літу­аніст Вар­шаўска­га ўнівер­сіт­эта Ган­на Вай­чулі­цеРа­ман­чук, – уда­клад­няе На­тал­ля Бялячыц.

Ма­рыя Ма­ж­эй­ка ўд­зель­ні­ча­ла ва ўра­чы­стым ад­крыц­ці з’ез­да. Пра­чы­таў­шы верш пра сваю рад­зі­му «Гер­вяц­кі край», яна за­кон­чы­ла сваё вы­ступ­ленне та­кі­мі сло­ва­мі: «Па­ва­жа­ныя пры­сут­ныя, мае дзе­ці і ўнукі! Па­ва­жай­це сваю на­цыю і ўсіх тых люд­зей, што жы­ву­ць по­бач з ва­мі!»

Вы­кліка­ла ці­ка­вас­ць за­меж­ных гас­цей кні­га «За­пі­сы Ма­рыі» – яе на­бы­валі, прасілі аўто­граф у аўта­ра.

– У нас са­мыя цё­плыя ўра­жан­ні ад гэтай су­стр­эчы: для удзель­нікаў, акра­мя твор­чых ве­ча­рын, бы­лі ар­гані­за­ва­ны экс­кур­сіі па Віль­ню­се; ма­ёнт­ку Вілей­шы­са; му­зеі пр­эзід­эн­ту­ры; на­цы­я­наль­най біб­ліят­э­цы Літ­вы і ін­шых ці­ка­вых мес­цах, – дзе­ляц­ца ўра­жан­ня­мі ад па­езд­кі на­шы зям­ляч­кі.

Уд­зель­нікі з’ез­да вы­ра­шы­лі ства­ры­ць ін­фар­ма­цый­ны клуб у са­цы­яль­ных сет­ках, дзе яны і іх ка­ле­гі па пя­ру змо­гу­ць пад­т­рым­лі­ва­ць ста­сун­кі, ад­кры­ва­ць но­выя імё­ны.

Тво­ры літоўскіх па­этаў і пісь­мен­нікаў, якія жы­ву­ць за мя­жой, на пра­ця­гу го­да бу­ду­ць дру­ка­ва­ць у га­зе­тах і ча­со­пі­сах Літ­вы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.