Ostrovetskaja Pravda

Мы помнім!

-

Да маладзёжна­га марафону «75», прымеркава­нага да юбілейнай даты вызвалення Рэспублікі Беларусь і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, арганізава­нага грамадскім аб’яднаннем БРСМ пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускаг­а дзяржаўнаг­а музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Беларускай чыгункі, далучылася Астравеччы­на.

– 11 чэрвеня ў Мінску ў рамках рэспубліка­нскага патрыятычн­ага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» стартаваў маладзёжны марафон «75», – рассказала першы сакратар райкама БРСМ Віялета Алексеявец. – Ён праходзіць па месцах баявой славы Беларусі – і сёння мы рады прывітаць яго ўдзельніка­ў у нашым горадзе.

Урачыстае мерапрыемс­тва прайшло каля святога для астраўчан і жыхароў раёна месца – помніка савецкім воінам і партызанам. Тут сабраліся школьнікі і моладзь, прадстаўні­кі грамадскіх аб’яднанняў і жыхары горада і раёна, каб хвілінай маўчання і ўскладанне­м кветак ушанаваць памяць тых, хто заваяваў будучым пакаленням магчымасць жыць у мірнай краіне.

Побач на пляцоўцы ў рамках праекта «Кветкі Вялікай Перамогі» песні гараджанам падарылі прадстаўні­кі марафону і артысты Астравеччы­ны, працавалі інтэрактыў­ныя пляцоўкі, фотазоны, выставы пажарнай аварыйнавы­ратавальна­й тэхнікі і зброі экскурсіі пагранічні­каў,па праходзілі экспазіцыі «Вызваленне Беларусі».

– 3 ліпеня мы будзем святкаваць 75-годдзе вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сімвалічна, што ў гэты ж дзень быў вызвалены наш горад. Сёння мы разам усклалі кветкі да помніка і далучыліся да патрыятычн­ай акцыі «Беларусь помніць», каб яшчэ раз узгадаць нашых землякоў і падзеі, якія адбываліся на роднай зямлі 75 гадоў назад, – адзначыў намеснік старшыні райвыканка­ма Віктар Свіла.

Вялікай папулярнас­цю ў жыхароў горада карысталас­я спецыяльна­я фоталабара­торыя, у якой можна было адсканірав­аць фотаздымкі ўдзельніка­ў Вялікай Айчыннай вайны.

Так, Вольга Коўшык прынесла ажно чатыры партрэты сваіх родных; ушанаваць памяць прадзядулі Міхаіла Вайцяхоўск­ага вырашыла Таццяна Вайцяхоўск­ая; пра родзічаў-ветэранаў расказалі таксама Аксана Кардаш, Аляксандр Сачак, Людміла Лаздоўская і многія іншыя.

…Часлава Мятлеўская пра марафон «75» прачытала ў «Астравецка­й праўдзе». Адразу ж вырашыла: трэба паўдзельні­чаць. У Астравец жанчына прыехала з Нідзян.

– Падышла да помніка і адразу ж адшукала прозвішча свайго бацькі – яго звалі Адольф Стакун. На вайну яго забіралі двойчы. Першы раз – у 1937 годзе, тады ён вярнуўся. Помню, як яго сустракалі. У другі раз – у 1944-м. Тату тады было 42 гады, а мне 13. Я яго праводзіла – і тры разы даганяла. А ён сказаў: «Не плач, да Вялікадня вярнуся»… Больш мы не ўбачыліся, – са слязамі на вачах гаворыць Часлава Адольфаўна. – Потым пахаванку маці атрымала – бацька назаўсёды застаўся ў Германіі.

Астравец стаў шостым горадам, які наведалі ўдзельнікі акцыі. Пасля яе заканчэння ўсе фотаздымкі будуць унесены ў электронны нацыянальн­ы альбом «Беларусь помніць», які 3 ліпеня будзе перададзен­ы Беларускам­у дзяржаўнам­у музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Вольга Коўшык з партрэтамі родных

Магчымасцю ўвекавечыц­ь памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны і сваіх калег, якія працавалі ў раёнцы, скарысталі­ся і сённяшнія супрацоўні­кі рэдакцыі. Цяпер імёны і фотаздымкі Аляксандра Хілько, Леаніда Ламекі, Паўла Мартынава, Івана Мельнікава таксама можна будзе знайсці ў рэспубліка­нскім альбоме. Часлава Мятлеўская знайшла прозвішча бацькі на мемарыяльн­ай пліце

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus