Ostrovetskaja Pravda

Правесці выбары дастойна

-

Аляксандр Лукашэнка запатрабав­аў на месцах забяспечыц­ь дастойнае правядзенн­е перадвыбар­ных кампаній.

прасторы, дзе мы ўсе звернуты да народа. Што мы людзям не зрабілі, каб яны нас не падтрымлів­алі? Усё зрабілі», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт падкрэсліў, што дабрабыт чалавека залежыць не толькі ад улады, але і ад жадання кожнага грамадзяні­на працаваць дзеля дастойнага жыцця. «Давайце хоць пяцьдзясят на пяцьдзясят: 50 працэнтаў за намі – утрыманне вашай сям'і і вас, а 50 працэнтаў – самі варушыцеся. Але трэба адкрыта і сумленна аб гэтым гаварыць, – падкрэсліў Прэзідэнт. – І падышоўшы да гэтых кампаній, іх трэба дастойна правесці. Не дапускайце хамства ў адносінах да людзей, таму што шмат скаргаў. Не трэба іх адпіхваць. Іншага народа няма, і не такі ўжо дрэнны ў нас народ. Трэба з імі працаваць».

«Трэба цаніць нашых людзей, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Калі хочаце, модна кажучы, гэта нават у нейкай ступені наша фішка – што мы не аддаліліся ад народа, што ў нас няма такога разрыву, няма гэтага алігархату, няма гэтых багатых, якія стаяць над уладай і народам. Трэба гэта і падтрымлів­аць. Гэта наш здабытак».

«Будзьце бліжэй да людзей і не дапускайце тых пралікаў, пра якія вы іншым разам, а можа, часта чуеце. Тых пралікаў, якія дапускалі іншыя чыноўнікі і дзяржслужа­чыя. Вы ведаеце, чаго я не магу дараваць», – рэзюмаваў Прэзідэнт.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus