Чар­ніч­нае жніво

У Бе­ла­русі даз­волілі збіра­ць яга­ды спе­цы­яль­ны­мі пры­с­та­са­ван­ня­мі.

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - * «Кам­бай­на­мі» да­з­ва­ля­ец­ца збіра­ць толь­кі спе­лыя яга­ды ў су­хое на­двор’е пас­ля сы­хо­ду ра­сы. * Збіра­ць яга­ды па но­вых праві­лах мож­на буд­зе ўжо ў гэтым се­зоне. * Тэр­мі­ны збо­ру ўста­наўлі­ва­ю­ць тэ­ры­та­ры­яль­на аб­л­вы­кан­ка­мы.

Раз­мо­вы пра тое, што яга­ды даз­во­ля­ць збіра­ць кам­бай­на­мі, вя­лі­ся даў­но. Ад­нак на за­ка­на­даўчым уз­роўні гэты даз­вол за­цверд­зілі на­пры­кан­цы са­кавіка.

Паста­но­ва Мініст­эр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі «Аб збо­ры дзіка­ро­с­лых ягад» ужо ўсту­пі­ла ў сі­лу і ўт­рым­лі­вае ў са­бе ін­струк­цыю пра спо­са­бы і пры­с­та­са­ван­ні для збо­ру і на­рых­тоўкі дзіка­ро­с­лых ягад у ле­се.

– Калі за­ход­зі­ць раз­мо­ва пра збор ягад з да­па­мо­гай спе­цы­яль­ных пры­с­та­са­ван­няў, люд­зі звы­чай­на пад­зя­ля­юц­ца на два ла­ге­ры: ад­ны катэ­га­рыч­на су­пра­ць гэ­та­га, дру­гія спа­сы­ла­юц­ца на во­пыт скан­ды­наўскіх краін, дзе чар­ні­цы та­кім спо­са­бам збі­ра­ю­ць у пра­мыс­ло­вых ма­шта­бах, – га­во­ры­ць на­мес­нік ды­р­эк­та­ра па ід­эа­ла­гіч­най ра­бо­те ДЛГУ «Аст­ра­вец­кі ляс­гас» Пётр Кру­пень­чык. – У ін­струк­цыі да­клад­на пра­пі­са­ны патра­ба­ван­ні да пры­с­та­са­ван­няў для збо­ру і на­рых­тоўкі дзіка­ро­с­лых ягад, якія не шкод­зя­ць ягад­ні­кам і не пры­вод­зя­ць да іх зніш­ч­эн­ня.

Пры збо­ры чар­ніц ці бу­я­каў ле­са­во­ды рэ­ка­мен­ду­ю­ць на­кіроў­ва­ць пры­с­та­са­ванне пад ву­г­лом да верх­няй част­кі ку­ста, воль­най ру­кой пры­трым­лі­ва­ць раслі­ну і паз­бя­га­ць па­па­дан­ня ў гра­бя­нец яе тоўстай ніж­няй част­кі. Збі­ра­ю­чы жу­раві­ны, пры­с­та­са­ванне тр­э­ба на­кіроў­ва­ць па па­верх­ні мо­ху.

– У ін­струк­цыі пра­пі­са­на, што пры­с­та­са­ванне для збо­ру дзіка­ро­с­лых ягад скла­да­ец­ца з зу­боў, ёміс­тас­ці на­за­па­шваль­ніка, руч­кі, – тлу­ма­чы­ць на­чаль­нік аддзе­ла ляс­ной гас­па­дар­кі Алег Бон­дзікаў. – Ад­лег­лас­ць па­між зуб­ца­мі павін­на бы­ць не менш за 0,5 сан­ты­мет­ра. Кор­пус пры­с­та­са­ван­ня і зуб­цы павін­ны бы­ць зроб­ле­ны з ме­та­лу, драўні­ны, пласт­ма­сы ці гу­мы. У зоне зры­ван­ня ягад не павін­на бы­ць рэ­жучых кра­ёў – каб не траў­ма­ва­ць раслі­ну.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.