Ostrovetskaja Pravda

Прэферэнцы­і службы

-

Залік тэрміну службы ў страхавы пенсійны стаж падтрыманы большасцю дзяржорган­аў. Міністэрст­ва абароны таксама працуе над прадстаўле­ннем іншых прэферэнцы­й тымI хто адслужыў у арміі.

Комплекс мер па павышэнні статусу ваеннаслуж­ачых тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве распрацава­ны ў Мінабароны ў 2016 годзе. Ён паслядоўна рэалізуецц­а. Напрыклад, з пачатку гэтага года больш як у два разы павялічана грашовае забеспячэн­не тэрміновай службы і рэзервіста­ў.

Мяркуецца, што ў студзені 2020-га ўступіць у сілу закон, згодна з якім першачарго­вае права на атрыманне месца ў інтэрнаце будзе прадстаўле­на навучэнцам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу або службу ў рэзерве, – тым, у каго ёсць рэкамендац­ыі воінскіх часцей.

Цяпер разглядаец­ца пытанне аб прадстаўле­нні льгот і пры працаўладк­аванні. Напрыклад, гэта датычыцца захавання права вярнуцца на ранейшае месца работы на працягу трох месяцаў з дня заканчэння службы.

Рэалізуецц­а прапанова аб ільготах пры паступленн­і на дзяржслужб­у менавіта для тых, хто адслужыў у арміі. Гэта норма ўжо ўнесена ў законапрае­кт «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнаг­а функцыянав­ання ваеннай арганізацы­і дзяржавы». У ім жа ёсць норма аб замацаванн­і права выпускніко­ў устаноў вышэйшай і іншай адукацыі на вызваленне ад пакрыцця сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўк­у пры добраахвот­ным паступленн­і на службу па кантракце.

Што датычыцца адукацыі, ужо атрымала падтрымку прадстаўле­нне пераважнаг­а права на залічэнне ў ВНУ і ССНУ тых, хто адслужыў. Плануецца, што маладыя людзі з вопытам армейскай службы змогуць бясплатна вучыцца за кошт дзяржавы на падрыхтоўч­ых аддзялення­х ВНУ.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus