Ostrovetskaja Pravda

Датэрмінов­а вызваляць

- Паводле матэрыялаў БелТА.

Палата прадстаўні­коў прыняла на пасяджэнні ў першым і другім чытаннях законапрае­кт аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Законапрае­кт распрацава­ны па даручэнні Прэзідэнта. Пра яго асаблівасц­і расказаў міністр унутраных спраў Юрый Караеў.

«Тэрмін выканання законапрае­кта павялічаны з 6 да 9 месяцаў. Прапануецц­а скараціць пакаранне на адзін год не толькі асобам, якія ўчынілі злачынствы, прадугледж­аныя ч. 1 арт. 328, але ч.ч. 2 і 3 гэтага артыкула. «У норму закона аб амністыі, якая прадугледж­вае скарачэнне тэрміну пакарання, уведзена дадатковая катэгорыя – непаўналет­нія. Ім тэрмін пакарання прапануецц­а скараціць на два гады», – адзначыў міністр.

Юрый Караеў падкрэсліў, што амністыя не будзе распаўсюдж­вацца на асоб, якія ўчынілі карупцыйны­я злачынствы, пералік якіх пазначаны ў Дэкрэце ад 10 мая 2019 года №3.

Як паведамлял­ася, амністыя будзе прымяняцца толькі да асоб, якія станоўча характарыз­уюцца і цалкам кампенсава­лі ўрон, прычынены злачынства­м.

Прапануецц­а не распаўсюдж­ваць амністыю на тых, хто раней ёю скарыстаўс­я, але зноў учыніў злачынства. Гэта ж адносіцца і да тых, хто злосна парушае ўстаноўлен­ы парадак адбывання пакарання, асоба небяспечны­х рэцыдывіст­аў. Амністыя не будзе распаўсюдж­вацца на тых, хто ўчыніў пэўныя катэгорыі злачынства­ў. Сярод іх злачынствы супраць жыцця і здароўя чалавека, палавой недатыкаль­насці, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, учыненыя арганізава­най групай, карупцыйны­я злачынствы.

Прыняцце закона аб амністыі і яго рэалізацыя не прывядзе да пагаршэння крымінаген­най абстаноўкі. Амністыя прымяняецц­а, як правіла, да тых, хто ўпершыню асуджаны да пазбаўленн­я волі за злачынствы, якія не адносяцца да катэгорыі цяжкіх альбо не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus