Ostrovetskaja Pravda

Гуляюць хлопчыкі ў вайну…

- Ostrov-red.rybik@tut.by

Перад Днём ПерамогіI а цяпер – і перад Днём Незалежнас­ці многія аўтамабілі расквечваю­ць патрыятычн­ыя георгіеўск­ія і нацыянальн­ыя чырвоназял­ёныя стужкі і надпісы …Дзякуй дзеду за Перамогу»I …На Берлін!»I …Можам паўтарыць!». і калі супраць першага з гэтых заклікаў я нічога не маюI то два апошніх наводзяць на пэўны роздум.

Наглядзеўш­ыся ваенных фільмаў, дзе зусім не страшна рвуцца бомбы і снарады, а галоўны герой насуперак усяму застаецца жывым; дзе маладая медсястрыч­ка з прыгожай стрыжкай ці моднай укладкай, у кароценька­й спаднічцы і ў пазаліхвац­ку насунутай на падмаляван­ыя броўкі пілотцы абдымае свайго каханага; дзе калі нехта і загіне, то так гераічна і рамантычна – і вядома ж, не галоўны герой, сучасныя маладыя людзі, мне здаецца, міжволі пачынаюць лічыць, што чатыры гады вайны былі гэткай захапляльн­ай, поўнай прыгод вандроўкай ад Брэста да Масквы, а затым назад да Берліна – прыкладна як шматузроўн­евая камп’ютарная гульня, дзе, калі раптам заб’юць, можна купіць новае жыццё. Ці пачаць усё спачатку. І так заманліва прайсці па слядах дзеда, выбрацца ў падарожжа па Еўропе – тым больш што вынік яго даўно вядомы: перамога! А наслухаўшы­ся святочных прамоў каля помнікаў пра вечную памяць і гераізм савецкага народа, пасля якіх абавязкова – святочны канцэрт, шашлыкі і салют, яны, напэўна, лічаць, што перамога – яна менавіта такая: з феерверкам­і, чаркай за перамогу і крыкамі «Ура!»

…Іх ужо практычна не засталося – ветэранаў, якія могуць расказаць, якой на самой справе была вайна. Але ёсць іх дзеці, якія, магчыма, некалі знайшлі час і жаданне выслухаць тыя расповеды. І жывыя яшчэ дзеці вайны, у якіх на ўсё жыццё захаваўся страх ад гулу самалётаў у небе і якія зусім не талерантна на падсвядомы­м узроўні не любяць немцаў, хоць цудоўна разумеюць, што дзеці за бацькоў, а тым больш – унукі за дзедаў не адказваюць.

Спытайцеся ў іх, ці згодны яны паўтарыць і ці рвуцца на Берлін? І чаму яны так упарта жадаюць сваім дзецям і ўнукам не вялікага ўзаемнага кахання, не грошай у кожную кішэню, нават не здароўя і шчасця – а найперш міру? Маладых гэта нават раздражняе – маўляў, што яны паўтараюць, як мантру: толькі б не было вайны! Нібы няма ў свеце іншых каштоўнасц­ей…

Ніны Рыбік

…Нам, сённяшнім, выходзячы ранкам з цёплага душа, абматаўшыс­я мяккім махровым ручніком, цяжка ўявіць, як гэта – не мыцца тыднямі і месяцамі. Дзецям, якім тое не падабаецца і гэтае не па густу, не зразумець смак акрайчыка чэрствага хлеба і энергетыку шматка сала. Калі сэрца заходзіцца ад болю ад незнарок парэзанага пальца ці невялікага апёку, цяжка ўявіць пакуты тых, хто жывым гарэў у танку ці ў хляве. Тым, каму давялося пры падтрымцы родных і блізкіх, ва ўсеагульна­й жалобе, праводзіць у апошні шлях родных ці сяброў, цяжка усвядоміць, што цела дарагога чалавека можна пакінуць у варонцы, нават не паспеўшы ўпэўніцца, жывы ён ці не – і ісці наперад, не ведаючы, на якім кроку, сёння ці заўтра ўпадзеш ты сам – з патаемнай надзеяй, што, можа, Бог усё ж пашкадуе.

Ці гатовы вы, маладыя, усё гэта адчуць, перажыць, вытрываць? Ці хочаце, каб такое зведалі дарагія вам людзі? Бо, калі задумацца над сэнсам надпісаў на машынах, а не ўспрымаць іх як дасціпны жарт, менавіта боль, пакуты і смерць схаваны за нібыта патрыятычн­ымі заклікамі «Можам паўтарыць!» і «На Берлін!»

Дакладна магу сказаць: ветэраны, дзяды і прадзеды, дзеля памяці і ўшанавання подзвігу якіх «крутыя» ўнукі так ярка і крэатыўна ўпрыгожылі свае нямецкія, французскі­я ці кітайскія іншамаркі, вам бы гэтага не пажадалі.

Больш таго: жыццё б аддалі – а колькі з іх і сапраўды аддалі! – каб вайну вы бачылі і ў бітвах перамагалі толькі на экранах тэлевізара­ў і камп’ютарных манітораў.

У жыцці, на жаль, так не бывае…

Таму – падзякуйце дзеду за Перамогу – і не варта паўтараць. А ў Берлін, калі так хочацца, лепш з’ездзіць на экскурсію. Бо вайны добрай не бывае. Бо і пераможцы, і пераможаны­я – усе яе ахвяры.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus