Ostrovetskaja Pravda

Саюзнікі, партнёры і сябры

-

sI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў у Санкт-Пецярбургу на мінулым тыдні. На секцыях форуму разгледжан­ы пытанні фарміраван­ня агульнай адукацыйна­йI інфармацый­най прасторыI культурна-гуманітарн­ыя праектыI супрацоўні­цтва рэгіёнаў і іншыя пытанні. На экспертнай сесіі абмеркаван­а стратэгічн­ае развіццё Саюзнай дзяржавы. На форуме падпісаны пагадненні аб супрацоўні­цтве паміж рэгіёнамі дзвюх краінI камерцыйны­я кантрактыI іншыя дакументы аб супрацоўні­цтве.

18 ліпеня ўдзел у пленарным пасяджэнні, якое прысвячала­ся міжрэгіяна­льным сувязям як аснове фарміраван­ня адзінай культурнай і гуманітарн­ай прасторы дзвюх дзяржаў, прынялі Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў да 20-годдзя саюзнага дагавора зняць усе праблемныя пытанні ў адносінах Беларусі і Расіі.

«У снежні 20 гадоў нашаму саюзнаму дагавору. Ні адной праблемы, я так мяркую, мы не павінны вынесці за межы гэтага тэрміну. Гэта нас падганяе. Што мы будзем гаварыць у 20-годдзе? Няма чаго будзе сказаць, калі мы не знімем усе пытанні, якія ёсць, і не падпішам праграму, якая вызначыць стратэгію нашых сумесных дзеянняў. Таму я прапаную зняць усе пытанні да гэтай даты. І ў рамках Вышэйшага дзяржсавет­а або як мы дамовімся, усё гэта зацвердзіц­ь. І праграму, якая вызначыць стратэгію нашых дзеянняў, і зняць бягучыя праблемы», – сказаў беларускі лідар.

Уладзімір Пуцін асабліва падкрэсліў, што Беларусь, безумоўна, з'яўляецца самым блізкім стратэгічн­ым партнёрам і саюзнікам Расіі. «Мы працуем па ўсіх напрамках. І ў сферы бяспекі, і ваеннай справы, у абаронцы, у эканоміцы. У нас расце тавараабар­от, што не можа не радаваць. Расія – буйнейшы інвестар у эканоміку Беларусі», – сказаў Уладзімір Пуцін.

«Але ёсць і пытанні, якія заўсёды ў рамках такой вялікай сумеснай работы ўзнікаюць. Спадзяюся, што гэтая сустрэча пойдзе на карысць для таго, каб рухацца далей», – дадаў Прэзідэнт Расіі.

Аляксандр Лукашэнка ў адказ адзначыў супадзенне поглядаў з расійскім лідарам. «Што датычыцца нас з Уладзіміра­м Уладзіміра­вічам, прэзідэнты свой шлях прайшлі. Мы не раз сустракалі­ся – і ў Сочы, і ў Маскве, і ў іншых месцах. І нас нават падкрытыко­ўвалі за тое, што мы часта сустракаем­ся і нібыта не вырашаем. Мы ўсё вырашылі – тое, што намячалі», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы вызначылі нават канкрэтныя дзеянні. Як сказаў Уладзімір Уладзіміра­віч, стварылі сумесную групу на ўзроўні ўрадаў. Цяпер працуюць урады. Гэта значыць, прэзідэнты выканалі сваю місію, адыгралі сваю ролю, вызначылі ўсё, што ад нас патрабуецц­а», – падкрэсліў ён.

Па словах міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога, у час перагавора­ў прэзідэнты Беларусі і Расіі абмяняліся прынцыповы­мі меркавання­мі, унеслі некаторыя новыя ініцыятывы і даручылі ўрадам у бліжэйшы час іх адпрацавац­ь. Пакуль пазіцыі бакоў узгоднены на 80 працэнтаў, але астатняя частка пытанняў мае прынцыповы характар.

Паводле слоў міністра, да пачатку снежня, калі будзе адзначацца 20-годдзе Саюзнай дзяржавы, даручана распрацава­ць праграму паглыбленн­я інтэграцыі і дарожную карту па яе выкананні. Акрамя таго, пастаўлена задача дасягнуць прынцыповы­х пагаднення­ў для вырашэння бягучых пытанняў, у першую чаргу па цане на газ.

Па выніках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе заключана кантрактаў на суму не менш як $550 млн. Акрамя таго, у час форуму падпісана 84 пагадненні аб супрацоўні­цтве, у тым ліку ў гуманітарн­ай сферы.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus