Ostrovetskaja Pravda

Колькі каштуе

- Падрыхтава­ла Ніна РЫБіК. ostrov-red.rybik@tut.by

Адзін вясковы жыхар неяк заўважыў, што раней конь быў асноўным памочнікам і кармільцам селяніна, а цяпер ён – забаўка для багатых. Прыкладна тое ж можна сказаць і пра лазню: раней туды хадзілі з адзінай мэтай – памыцца, цяпер жа, калі не толькі ў кожнай кватэры, але і ў прыватных дамах ёсць халодная і гарачая вада, санітарнае прызначэнн­е лазні адышло на другі план, а на першы выйшаў прыемны і карысны адпачынак. Сёння паход у лазню з сябрамі – хутчэй наведванне клуба па інтарэсах, чым падтрыманн­е асабістай гігіены. Нават жарт адпаведны з’явіўся: «Пайду ў лазню – заадно і памыюся».

Тым не менш, не ўсё так адназначна. У горадзе і ў вёсцы і зараз ёсць людзі, у якіх няма асабістай лазні, якія не ў стане – няма сродкаў ці магчымасці – правесці ў хату ваду і ўстанавіць ванну ці душавую кабіну, і грамадская лазня для іх па-ранейшаму – адзіная магчымасць нармальна, а не ў карыце ці тазіку, памыцца. Іх не вельмі многа, яны, як правіла, пажылога ўзросту ці адносяцца да малазабясп­ечаных грамадзян, таму не ў стане заплаціць значную суму за білет – для іх кожная капейка дарагая. Іх, паўтаруся, не вельмі шмат – адпаведна, невялікая загрузка грамадскіх лазняў не можа забяспечыц­ь іх самаакупна­сці. А гэта азначае, што прадпрыемс­тва жыллёва-камунальна­й гаспадаркі, на балансе якога яны знаходзяцц­а, ад утрымання лазняў нясе немалыя страты і таму глядзіць на іх, як на нелюбімае бесталкова­е дзіця, якое, колькі яму грошай ні дай, усё роўна на свае ногі не стане.

Каб не быць галаслоўна­й, прывяду некалькі лічбаў і фактаў. ёсць і што будынак не стаіць закінуты, а прыносіць хоць некаму карысць.

Астравец адносіцца да тых гарадоў-шчасліўчык­аў, дзе не адна, а дзве грамадскія лазні. Праўда, адкрытая ў лістападзе мінулага года ў ФАКу, якой прысвоена першая катэгорыя, пакуль толькі набірае абароты і напрацоўва­е кліенцкую базу. Максімальн­ая колькасць наведвальн­ікаў тут была ў сакавіку – без малога тысяча чалавек. Кошт паслугі – шэсць з паловай рублёў за паўтары гадзіны задавальне­ння. Але камфорт і ўмовы, хай прабачаць мяне аматары старой гарадской лазні, непараўнал­ьныя: у раздзявалц­ы гучыць музыка; можна паплаваць у басейне – не агульным, а спецыяльны­м, лазневым; апранаючыс­я, пасушыць валасы, а калі вельмі хочацца, то нават зрабіць прычоску ў прафесійна­га цырульніка. Не так даўно тут нават з’явіліся спецыяльны­я лазневыя СПА-праграмы. Ёсць у ФАКу і некалькі саўн для аматараў фінскай лазні. Так што тыя, для каго лазня – найперш здаровы лад жыцця, адпачынак і рэлакс, а памыцца можна і пад душам, ужо ацанілі ці ў хуткім часе ацэняць усе перавагі новай астравецка­й лазні.

З тых лазняў, якімі апякуецца РУП ЖКГ, найбольш запатрабав­аная гарадская, якая працуе кожны тыдзень па суботах і нядзелях, – яе наведаюць у сярэднім ад 500 да 900 чалавек у месяц, загрузка складае адпаведна 18-32%. Лазні ў Кямелішках і Падольцах працуюць па пятніцах і суботах: адзін дзень – «жаночы», другі – «мужчынскі», а ў Гервятах лазня прымае наведвальн­ікаў толькі два разы на месяц. У апошнім аграгарадк­у самая нізкая заЛазня ў Кямелішках Лазня ў фізкультур­на-аздараўлен­чым комплексе

патрабаван­асць лазневых працэдур. Калі ў Кямелішках у гэтым годзе ў лазні мылася ад 38 да 60 чалавек у месяц, у Падольцах – 21-27, то ў Гервятах у студзені грамадскую лазню наведала 12 чалавек, а ў чэрвені – «ажно» 5!

Але тое, што плацяць людзі за магчымасць памыцца, не ідзе ні ў якое параўнанне з сабекоштам гэтай паслугі! Калі ў гарадской лазні ён у два, а ў асобныя месяцы – чатыры разы вышэй кошту квітка, то ў сельскіх – і называць страшна… У Кямелішках сабекошт адной памыўкі ў маі склаў амаль 48 рублёў, у Падольцах у сакавіку – амаль 105 рублёў, а ўсе рэкорды пабілі ў Гервятах, дзе сабекошт адной памыўкі ў чэрвені «выскачыў» ажно ў 725(!) рублёў. Адпаведна, страты ад работы лазняў у 2018 годзе ў РУП ЖКГ склалі 72,63 тысячы рублёў, сёлета за першыя шэсць месяцаў – амаль 60 тысяч рублёў.

Пастанова Міністэрст­ва антыманапо­льнага рэгуляванн­я і гандлю і прынятае на яе падставе рашэнне Гродзенска­га аблвыканка­ма дазваляюць частку страт ад дзейнасці лазняў агульнага карыстан

ня, што знаходзяцц­а ў населеных пунктах, пералік якіх зацверджан­ы аблвыканка­мам (лазні Астраўца, за выключэнне­м ФАКаўскай, і тыя, што знаходзяцц­а ў агарагарад­ках, акрамя здадзенай у арэнду, увайшлі ў гэты пералік), часткова кампенсава­ць за кошт мясцовага бюджэту. Магчыма, такое рашэнне, калі яно будзе прынята, дазволіць захаваць паслугі лазняў і, як абяцала кіраўніцтв­а РУП ЖКГ, што звярнулася ў райвыканка­м з хадайніцтв­ам запланавац­ь сродкі на іх бягучы рамонт, набыццё новага абсталяван­ня і інвентару.

Асобная размова – прыватныя лазні. Мне ніхто не здолеў назваць дакладную лічбу, колькі іх у раёне, але адно не паддаецца сумненню: менавіта ў іх, у каго старэнькіх, яшчэ дзедаўскіх, а дзе – суперсучас­ных мініпалаца­х, і адбываецца асноўная колькасць, кажучы мовай афіцыйных справаздач, «чалавека-памывак». І сабекошт іх, упэўнена, не такі, як у Гервятах і нават у Астраўцы: пара абярэмкаў дроў, з дзясятак-другі вёдраў вады – і ўся сям’я, ды яшчэ і родзічысяб­ры-суседзі на цэлы тыдзень – чыстыя і шчаслівыя.

Дык, можа, грамадская лазня і ўвогуле непатрэбна­я, можа, гэта перажытак мінуўшчыны? Жывуць жа ў краінах Заходняй Еўропы без лазняў – і нічога, каростай не зараслі…

Гэта мы паспрабава­лі высветліць у жыхароў горада і раёна ў відэа- і газетных апытаннях, а таксама ананімным апытанні на сайце. Вынікі яго даволі парадаксал­ьныя: найбольшую і амаль роўную колькасць галасоў набралі варыянты «Мне дастаткова ваннай» – 11, «Рэгулярна наведваю астравецку­ю лазню», «Дзе на вёсцы грамадскую лазню знойдзеш?» – па 10. Калі ж суміраваць падобныя варыянты адказаў, то за лазню выказаліся 44% прыняўшых удзел у апытанні, 39% лічаць, што без яе можна абысціся, а 17% і рады б папарыцца, ды няма дзе.

І ўсё ж хочацца спадзявацц­а, што «саламонава рашэнне» мясцовай улады аб частковай кампенсацы­і страт ад дзейнасці грамадскіх лазняў дазволіць іх захаваць і яны застануцца даступнымі большасці людзей, для каго ні душ, ні ванная не заменяць лёгкай пары. І пры гэтым яна будзе сапраўды лёгкай, а не ляжа непад’ёмным цяжарам на плечы тых, хто яе рыхтуе.

Эдуард СВІРЫД, супрацоўні­к РУП «БелАЭС»: – У Міхалішках у мяне свой дом і лазня – яна, вядома, па-за канкурэнцы­яй: для мяне няма нічога больш прыемнага, чым пасля працоўнага тыдня прыехаць дахаты, папарыцца з сынамі, адпачыць…

Але ў Міхалішкі кожны тыдзень не паедзеш, а зімой – тым больш, таму я, як толькі перабраўся ў Астравец, стаў хадзіць у гарадскую грамадскую лазню. Нічога дрэннага пра яе сказаць не магу – але, калі ў лістападзе мінулага года адкрылася лазня ў фізкультур­на-аздараўлен­чым комплексе, змяніў «прапіску». Кожныя выхадныя, калі не еду ў Міхалішкі, іду ў ФАК. Мне там падабаецца: чыста, акуратна, утульна. Прасторныя раздзявалк­і, мыечная зала, хапае кранаў – не трэба ў чарзе за вадой стаяць. Асаблівае задавальне­нне – цудоўны басейн. Адзіны мінус – непрадуман­ае архітэктур­нае рашэнне: парылка цеснаватая. А ў астатнім, перакананы: хто наведаў лазню ў ФАКу – у старую гарадскую ўжо не вернецца. Лазня ў Малях

Люцыя ЛЯХ, старшыня Гервяцкага сельвыканк­ама: – У Гервятах каля 70 прыватных лазняў – але і грамадская, лічу, вельмі патрэбна. Ні ў якім разе нельга яе зачыняць! Часта гавораць: маўляў, нерэнтабел­ьна, не акупляецца. Але нерэнтабел­ьная яна таму, што нядаўна зрабілі рамонт і затраты леглі на сабекошт – канешне, ён вырас! І не ўсё трэба вымяраць адной толькі рэнтабельн­асцю. Тут людзі жывуць, і не ў кожнага ёсць свая лазня, не кожны можа ў хаце душ устанавіць – у людзей павінна быць магчымасць памыцца. Хопіць ужо, што спажыўкаап­ерацыя ў пагоні за рэнтабельн­асцю з колішніх 11 магазінаў на тэрыторыі сельсавета 2 пакінула, усе астатнія зачынены… А ў вёсках таксама людзі жывуць, не толькі ў гарадах, дзе хочаш у супермарке­т ідзі, хочаш – у басейн.

Таму, нягледзячы на затраты, лічу, лазню ў аграгарадк­ах, і, у прыватнасц­і, у Гервятах патрэбна захаваць. Тым больш, што там зараз працуе старанная энергічная Марына Шыманская – з цягам часу, упэўнена, наведвальн­ікаў стане больш і затраты знізяцца.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus