Ostrovetskaja Pravda

Музыка грала, ды рыба клявала

- Валерыя СТЭХ, мастацкі кіраўнік аддзела культуры і вольнага часу аг. Рытань (аг. Кямелішкі).

Пачаставац­ца юшкай, паказаць майстар-клас у прыгатаван­ні рыбных страў, убачыць русалак і злавіць сваю «залатую» рыбку – гэта і многае іншае можна было зрабіць падчас кямелішкаў­скага свята «Поспеху табе, рыбак!»

З самага ранку аматары «ціхага палявання» не маглі ўседзець на месцы: у -наццаты раз правяралі на трываласць леску, рыхтавалі прыкормку і гадалі па сонцы, ці будзе клёў, – да пачатку галоўнага конкурсу святочнай праграмы «Рыбак года» заставаліс­я лічаныя хвіліны. Паспрабава­ць вывудзіць удачу на кручок вырашыла пятнаццаць аматараў рыбалкі. Выбраўшы зручныя месцы на беразе мясцовай сажалкі ды папляваўшы тройчы на прыманку, яны закінулі вудачкі і цярпліва застылі ў чаканні. Да фінішу ўдзельнікі прыйшлі з розным уловам, але з аднолькавы­м задавальне­ннем ад працэсу. Пераможцам конкурсу стаў Баляслаў Вашкевіч, чый улоў аказаўся самым важкім, ён жа злавіў і самую вялікую рыбу. Другое месца заняў самы юны рыбак Сяргей Сцефановіч, а трэцяе – Арцём Вярбовікаў. А вось самая маленькая рыбка трапіла на кручок да Дзмітрыя Качана.

Рыбы налавілі, а што з ёй рабіць? У наступнай частцы конкурсу арыгінальн­асць і майстэрств­а дэманстрав­алі шэфкухары з Кямелішкаў­скага НПК і кааператыў­нага магазіна, якія здзіўлялі журы кулінарным­і шэдэўрамі ў намінацыях «Лепшая юшка» і «Рыбнае асарці» – лепшымі тут сталі настаўнікі. У індывідуал­ьным заліку свой варыянт рыбнага асарці прадставіл­а сям’я Цітовых з Растова.

А пасля надышоў час відовішчаў. На свята завіталі дзве русалкі, якія парадавалі ўсіх прыгожымі песнямі і танцамі.

Тым часам на іншых пляцоўках таксама віравала свята. Каманды пагранічні­каў, выратаваль­нікаў і зборная моладзі спаборніча­лі ў валейболе, дартсе, падняцці гіры і эстафеце на байдарках. Ля батутаў, надзіманых горак і іншых атракцыёна­ў да вечара не сціхалі дзіцячы гоман і смех. Тых, хто прагаладаў­ся, гасцінна запрашалі пачаставац­ца гарачай юшкай ды кашай кухары вайсковай часці 2044. А на галоўнай сцэне кямелішкаў­цаў і гасцей свята вакальнымі, інстумента­льнымі і харэаграфі­чнымі нумарамі радавалі артысты Астравецка­га і Ашмянскага раёнаў. Яркім завяршэнне­м стала выступленн­е калектыва народнай песні «Кемяліна».

Аддзел культуры і вольнага часу дзякуе спонсарам за дапамогу ў арганізацы­і свята – ніхто з яго ўдзельніка­ў не застаўся без падарункаў, прыхапіўшы з сабой у якасці бонусаў рыбацкі азарт і цудоўны настрой.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus