Ostrovetskaja Pravda

Хто памыецца бясплатна?

- Вольга ХАЦЯНОВіЧ. ostrov-red.hotyanovic­h@tut.by

Асноўным пытаннем, якое разглядала­ся на пасяджэнні райвыканка­ма, было якаснае аказанне жыхарам раёна паслуг лазні.

Па інфармацыі дырэктара Астравецка­га РУП ЖКГ Аляксандра Мекіна, невялікая колькасць наведвальн­ікаў як у сельскіх, так і ў гарадской лазнях прыводзіць да іх нерэнтабел­ьнасці. Хоць некаторыя з іх былі адрамантав­аны, жадаючых памыцца больш не стала, за выключэнне­м хіба што лазні ў Гервятах.

Галоўны санітарны ўрач раёна Йонас Таль адзначыў, што і ў іншых лазнях – у прыватнасц­і, у Падольцах і ў Астраўцы – да канца бягучага года неабходна зрабіць рамонт: гэтага патрабуюць санітарна-гігіенічны­я нормы.

У дадатак старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук перадала пажаданне жыхароў аграгарадк­а Падольцы ні ў якім разе не зачыняць мясцовую лазню: нават у «падношаным» стане яна запатрабав­ана.

– Урад унёс паслугі лазні ў пералік сацыяльна-значных: людзі павінны мець магчымасць памыцца, – сказаў старшыня райвыканка­ма Ігар Шалудзін. – Таму мы павінны зрабіць так, каб работа лазняў перастала быць стратнай.

Зрабіць гэта можна, па меркаванні старшыні райвыканка­ма, нарошчванн­ем загрузкі і зніжэннем затрат на іх ўтрыманне.

Шмат варыянтаў рашэння праблемы было выказана на пасяджэнні райвыканка­ма, сярод якіх асабліва цікавым падаліся прапановы па арганізацы­і падвозу людзей з іншых населеных пунктаў, пашырэнне ў лазнях аздараўлен­чых паслуг і выкарыстан­не перасоўнай лазні.

Старшыня райвыканка­ма даручыў спецыяліст­ам жыллёвакам­унальнай гаспадаркі разгледзец­ь усе прапанаван­ыя магчымасці, вывучыць вопыт работы перасоўнай лазні ў Шчучынскім раёне.

А пакуль што райвыканка­м па прапанове РУП ЖКГ вырашыў ў лазнях, што знаходзяцц­а на балансе камунальна­й гаспадаркі, поўнасцю вызваліць ад аплаты за мыццё ўдзельніка­ў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, шматдзетны­я сем’і пры наяўнасці адпаведнаг­а пасведчанн­я і дзяцей да трох гадоў, на 50% кошту – інвалідаў 1 і 2 групы і дзяцей да сямі гадоў.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus