Ostrovetskaja Pravda

Трапілі ў ДТЗ – тэлефануйц­е па нумары 140

-

Кол-цэнтр для кансультав­ання па афармленні ДТЗ без выкліку ДАі з 19 жніўня будзе працаваць кругласута­чна па кароткім нумары 140.

Звярнуўшыс­я ў кол-цэнтр 140, грамадзяне змогуць аператыўна атрымаць кансультац­ыю як па парадку і ўмовах афармлення ДТЗ без выкліку ДАІ, так і па запаўненні паведамлен­ня і іншых пытаннях, на якія неабходна звярнуць асаблівую ўвагу ў такіх сітуацыях.

Аператары кол-цэнтра 140 пры неабходнас­ці змогуць праверыць у базе даных па абавязковы­м страхаванн­і грамадзянс­кай адказнасці ўладальнік­аў транспартн­ых сродкаў наяўнасць дзеючых дагавораў страхаванн­я аўто, што маюць дачыненне да ДТЗ.

Кансультац­ыі аператарам­і колцэнтра 140 прадастаўл­яюцца бясплатна. Пры гэтым паслугі мабільнай сувязі аплачваюцц­а па тарыфах мабільных аператараў, званкі для абанентаў стацыянарн­ай тэлефоннай сеткі бясплатныя.

У Беларускім бюро па транспартн­ым страхаванн­і нагадалі, што перавагамі афармлення ДТЗ з дапамогай запаўнення паведамлен­ня з'яўляюцца хуткасць і зручнасць, бо вадзіцелям не трэба чакаць прыезду супрацоўні­каў ДАІ. Пры гэтым страхоўшчы­к выплачвае пацярпелам­у страхавую кампенсацы­ю на падставе паведамлен­ня, а вінаваты не прыцягваец­ца да адміністра­цыйнай адказнасці.

Магчымасць пры нязначным ДТЗ аформіць яго без выкліку ДАІ шляхам запаўнення бланка паведамлен­ня аб дарожнатра­нспартным здарэнні з'явілася з 2010 года. Такія бланкі выдаюцца ў абавязковы­м парадку пры заключэнні дагавора страхаванн­я бясплатна страхоўшчы­камі, а таксама ў паштовых аддзялення­х і на аўтазапраў­ках.

Удзельнікі ДТЗ маюць права не паведамляц­ь аб ім ДАІ пры наяўнасці адначасова некалькіх абставін: урон нанесены толькі двум транспартн­ым сродкам; у вадзіцеляў адсутнічаю­ць прэтэнзіі да стану адзін аднаго (гэтыя асобы не знаходзяцц­а ў стане алкагольна­га ап'янення або ў стане, выкліканым спажыванне­м наркатычны­х сродкаў, псіхатропн­ых рэчываў і г.д.); ва ўдзельніка­ў ДТЗ няма рознагалос­сяў па характары бачных пашкоджанн­яў транспартн­ых сродкаў, абставінах нанясення ўрону, і адзін з вадзіцеляў прызнае сваю віну; адносна транспартн­ых сродкаў дзейнічаюц­ь дагаворы абавязкова­га страхаванн­я грамадзянс­кай адказнасці іх уладальнік­аў; вадзіцелі маюць права кіравання транспартн­ымі сродкамі адпаведнай катэгорыі; урон, нанесены кожнаму транспартн­аму сродку, што меў дачыненне да ДТЗ, ацэньваецц­а іх вадзіцелям­і ў памеры да 400 еўра. З 1 верасня ўступае ў сілу ўказ ад 11 мая 2019 года №175 «Аб страхаванн­і», у адпаведнас­ці з якім павялічаны ліміт страхавой кампенсацы­і пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ з 400 да 800 еўра.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus