Без­бар’ер­нае ася­роддзе – сваі­мі ру­ка­мі

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Ма­рыя МіХЕДЗЕНКА, жы­хар­ка мікра­ра­ё­на Ва­ла­дар­ска­га.

Пе­ра­фра­зіра­ваў­шы вя­до­мае вы­казванне пра тое, што вы­ра­та­ванне та­пель­цаў – спра­ва рук са­міх та­пель­цаў, мож­на ска­за­ць, што ствар­энне без­бар’ер­на­га ася­роддзя – спра­ва рук тых, хто мае ў ім патр­э­бу. Да гэтай выс­но­вы прых­од­зіш, уба­чы­ў­шы вось та­кую кар­ці­ну на пра­езд­зе з мікра­ра­ё­на Ва­ла­дар­ска­га да вулі­цы Пар­ка­вай.

Калі некаль­кі га­доў на­зад у мікра­ра­ёне прак­ла­д­валі ліў­нё­вую ка­налі­за­цыю, спе­цы­яль­ныя жо­ла­бы для сцё­ку ва­ды, які пе­ра­ся­калі тра­ту­а­ры, за­кры­лі, як і на­ле­жы­ць, жа­лез­ны­мі ра­шот­ка­мі. Праз ней­кі час ад­на з іх знік­ла – хто «пры­ра­біў ёй но­гі», невя­до­ма. Але да­волі шы­ро­кая і глы­бо­кая «ка­на­ва» па­ся­род тра­ту­а­ра не ад­зін ме­сяц за­ста­ва­ла­ся ад­кры­тай, ства­ра­ю­чы мно­ства няз­руч­на­сцей ма­ла­дым ма­мам з ка­ляс­ка­мі, якім тр­э­ба бы­ло спус­ціц­ца з вы­со­ка­га тра­ту­а­ра на пра­езд­жую част­ку, аб’еха­ць пе­раш­ко­ду і зноў пад­няц­ца; па­жы­лым люд­зям з ка­вень­ка­мі – ды і ўсім пра­хо­жым, якіх тут ня­ма­ла. Каб не пе­ра­ла­ма­ць рукі-но­гі, пас­та­ян­на тр­э­ба пом­ні­ць пра «ка­на­ву», і не то пе­рас­ко­к­ва­ць, не то абы­ход­зі­ць па пра­езд­жай част­цы.

Ур­эш­це нех­та, ка­му, на­п­эў­на, «дзір­ка ў тра­ту­а­ры» на­да­кучы­ла най­больш ці хто кла­по­ціц­ца пра сваіх не вель­мі «ма­біль­ных» бліз­кіх, якім тут ча­ста да­вод­зіц­ца хад­зі­ць, сваі­мі ру­ка­мі, як змог, без пра­ек­таў і ліш­ніх за­трат зра­біў на небяс­печ­ным тра­ту­а­ры та­кое вось «без­бар’ер­нае ася­роддзе».

Ці­ка­ва: так і за­ста­нец­ца – ці ка­му­наль­нікі ўсё ж зро­бя­ць, як бы­ло ра­ней і як на­ле­жы­ць?

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.