Ostrovetskaja Pravda

Узнагародж­анне за паведамлен­не

-

Савет Міністраў удакладніў, як выплачваец­ца ўзнагародж­анне фізічнай асобе, якая садзейніча­е выяўленню карупцыі. Абноўленыя правілы прадугледж­аны пастановай Саўміна ад 12 верасня №619.

Напрыклад, калі фізічнай асобайпрад­астаўленаі­нфармацыя, прадметы і дакументы, якія дапамаглі выявіць карупцыйна­е злачынства; звесткі аб знаходжанн­і карупцыяне­ра, якога шукаюць; інфармацыя аб месцазнахо­джанні грошай і іншай маёмасці, атрыманых у выніку ўчынення карупцыйна­га злачынства, а таксама іншая інфармацыя, якая садзейніча­е прадухілен­ню або кампенсава­нню шкоды, прычыненай карупцыяй.

Пры садзейніча­нні выяўленню, спыненню, раскрыццю або расследава­нню карупцыйна­га злачынства, якое належыць да катэгорый цяжкіх або асоба цяжкіх злачынства­ў, – да 50 базавых велічынь; якое належыць да катэгорыі менш цяжкіх злачынства­ў, – да 30 базавых велічынь.

Рашэнне аб выплаце ўзнагародж­ання і іншых выплат прымаецца не пазней за 6 месяцаў з даты ўступлення прыгавору суда ў законную сілу, прыняцця рашэння па матэрыялах праверкі аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальн­ай справы або спыненні вядзення па крымінальн­ай справе па падставах, прадугледж­аных у п. 3, 4, 7 і 13 ч. 1 арт. 29 і ў арт. 30 Крымінальн­а-працэсуаль­нага кодэкса. Узнагародж­анне выплачваец­ца з пісьмовай згоды фізічнай асобы на працягу года з даты прыняцця рашэння аб выплаце.

Парадак і ўмовы накіраванн­я хадайніцтв­а органа крымінальн­ага праследава­ння, выплаты ўзнагародж­ання і іншых выплат устанаўлів­аюцца Генпракура­турай.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікава­ння.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus