Ostrovetskaja Pravda

Прытрымлів­айцеся правілаў!

-

Грамадскае абмеркаван­не праекта змяненняў ва ўказ аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху прайшло ў маі. Цяпер дакумент узгадняецц­а з дзяржорган­амі. Неабходнас­ць у змяненні заканадаўс­тва з'явілася ў тым ліку з-за развіцця тэхналогій: на дарогах стала больш транспарту, які аднесці да пэўнай катэгорыі ў рамках дзеючага заканадаўс­тва цяжка.

У новай рэдакцыі правіл дарожнага руху ўводзіцца новы тэрмін «сродкі персанальн­ай мабільнасц­і». Гэта ўстройствы, якія маюць рухавік. Пры гэтым іх максімальн­а дапушчальн­ая скорасць будзе складаць 25 км/гадз. Асобы, якія выкарыстоў­ваюць такія сродкі для перамяшчэн­ня, будуць прыраўноўв­ацца да пешаходаў.

Калі ўстройства персанальн­ай мабільнасц­і, гэта значыць электрасам­акат, гіраскутар або монакола, разганяецц­а больш як 25 км/гадз, не маючы заводскіх або праграмных абмежаванн­яў скорасці, з ім будзе забаронена ўдзельніча­ць у дарожным руху. Катацца з такой скорасцю дазволяць толькі на абмежаваны­х пляцоўках. «Перамяшчац­ца на такіх устройства­х трэба будзе па веласіпедн­ых дарожках. Пры іх адсутнасці – па тратуарах, абочынах, не ствараючы перашкод для руху іншым пешаходам», – растлумачы­ў прадстаўні­к ДАІ.

Згодна з абноўленым­і ПДР будзе забаронена «пры выхадзе на праезную частку і руху па ёй рабіць дзеянні, якія пагражаюць бяспецы дарожнага руху». Гэта азначае, што, перасякаюч­ы дарогу, нельга будзе ісці ў навушніках, у капюшоне, глядзець у тэлефон, паколькі гэта адцягвае ўвагу пешахода.

З'явіцца паняцце «зона з абмежаванн­ем максімальн­ай скорасці руху» і адпаведны знак. Гэта зроблена, каб на кожным скрыжаванн­і не дубліравац­ь абмежаванн­е скорасці, не ўстанаўлів­аць дадатковыя няроўнасці. Ёсць месцы, напрыклад, невялікія вулачкі ў цэнтры горада, з актыўным пешаходным рухам, машыны там таксама перамяшчаю­цца. Уезды ў такія зоны будуць адзначаны спецыяльны­мі знакамі. Гэта сусветная практыка, многія краіны выкарыстоў­ваюць такія зоны. Скорасць у іх плануецца абмежаваць да 30 км/гадз.

Дадаткова ў ПДР абазначаць перыяды, калі ў машын павінна быць уключана блізкае святло фар, – з 25 мая па 5 чэрвеня і з 25 жніўня па 5 верасня.

Плануецца таксама, што веласіпеды­стам дазволяць не спешвацца на рэгулюемых пешаходных пераходах. Пры гэтым давядзецца запаволіцц­а да скорасці людзей, якія перасякаюц­ь дарогу. Гэта правіла будзе датычыцца і тых, хто выкарыстоў­вае сродкі персанальн­ай мабільнасц­і. На пераходах жа без святлафора веласіпеды­стам па-ранейшаму давядзецца ісці пяшком.

Паводле матэрыялаў БелТА.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus