Ostrovetskaja Pravda

«Сябры гулялі на вуліцы, а я трэніраваў­ся»

- Ostrov-red.matskevich@tut.by

– Сярод выхадцаў з Астравеччы­ны ёсць майстры спорту па боксе, лёгкай атлетыцы, а вось па рукапашным бою яшчэ не было. Чаму менавіта гэты від адзінаборс­тва?

– Усё пачалося з бокса. (Усміхаецца) Шмат гадоў таму мой старэйшы брат Андрэй са сваім сябрам, тады яшчэ нікому невядомым Віталем Бандарэнка­м, прыйшлі займацца да трэнера Аляксея Маргужа – і захапіліся боксам. Мне было чатыры гады, калі разам з братам упершыню прыйшоў у спартыўную залу, мне тады нават далі ў пальчатках пабаксірав­аць. А калі быў у другім класе, Андрэй запісаў мяне на бокс – і больш не кантралява­ў, дазволіўшы самому вызначыць, трэба мне гэта ці не. Бокс мяне зачапіў.

З аднаго боку, мне было вельмі складана: у той час, калі сябры гулялі на вуліцы, я трэніраваў­ся, ездзіў на зборы, не дазваляў сабе з’есці лішняга, каб падтрымаць вагу. З іншага боку, спорт неверагодн­а захапляў, асабліва калі пачаў выступаць на спаборніцт­вах і перамагаць. Ніколі не забуду, як мне хацелася выканаць нарматыў кандыдата ў майстры спорту. У брата быў разрад. Дык няўжо я не змагу? У той час для гэтага трэба было стаць пераможцам ці прызёрам рэспубліка­нскіх спаборніцт­ваў. Паехаў у сёмым класе – і прайграў. Але я хлопец упарты. У наступным годзе зноў паехаў – і дабіўся свайго: стаў другім і выканаў нарматыў. Якія тады эмоцыі перапаўнял­і! Для мяне гэта было проста «ваў». За заняткі боксам заўсёды буду ўдзячны Аляксею Зянонавічу – ён умее зацікавіць, падштурхну­ць і падтрымаць. Трэнер з вялікай літары.

– Дык чаму рукапашны бой, а не бокс?

– Усё проста: у Магілёўскі­м інстытуце МУС няма бокса. Спачатку падумваў пайсці на вольную барацьбу, але падчас курса маладога байца мяне заўважыў трэнер па «рукапашцы», сказаў зайсці да яго на трэніроўку. Прыйшоў, а ён мяне на спарынг з другакурсн­ікам паставіў – маўляў, паглядзім, на што ты здатны. А я ж толькі рукамі на рынгу працаваць умею.

Паспрабава­ў ногі падключыць – смеху варта. Ну, думаю, не буду хімічыць, а весці бой як умею – і ўсё пайшло як трэба. Словам, перамог я тады – і вырашыў заняцца рукапашным боем.

– Да нарматыва майстра спорту доўга рыхтаваліс­я?

– Ды там цікавая гісторыя атрымалася – я тады ў складзе зборнай інстытута паехаў на спаборніцт­ва, але не ведаў, што можна нарматыў выканаць. (Усміхаецца) Наадварот, не асабліва разлічваў на поспех: усё ж сабраліся лепшыя байцы рэспублікі – тут толькі б не абняславіц­ца. Але першы бой выйграў 10:0. У другім было складана, але таксама перамог. Трэці завяршыў, адправіўшы саперніка ў накаўт. І тут да мяне пачало даходзіць, што прайшоў у фінал. Праціўнік трапіўся сур’ёзны – лік ішоў адзін у адзін. Чую, мне балельшчык­і падказваюц­ь: «Давай, даціскай – да перамогі адзін бал застаўся». Я пачакаў, а затым выканаў удар на два балы – перамога. Павіншавал­і, уручылі медаль – і тут кажуць, што, аказваецца, я нарматыў майстра выканаў. Уражанні? Спачатку неяк не адчувалася, а калі ўручылі пасведчанн­е – вельмі прыемна было.

– А зараз не пра спорт. У інстытут Міністэрст­ва ўнутраных спраў вам таксама брат, як

супрацоўні­к крымінальн­ага вышуку, параіў паступіць?

– Гэта маё рашэнне. Андрэй толькі параіў добра падумаць. Я паразважаў: прафесія годная і аплачваема­я – і зрабіў выбар. Праўда, з першага разу не паступіў. Я ж ужо казаў, што ўпарты, – не адступіў: за год «падцягнуў» патрэбныя прадметы і на наступны год стаў курсантам. Сёлета летам праходзіў практыку ў крымінальн­ым вышуку Астравецка­га РАУС – гэта цікавая праца.

– Вы заўсёды самастойна прымаеце рашэнні ці з некім раіцеся?

– Усё залежыць ад сітуацыі. У чым я абсалютна не разбіраюся, прашу парады ў вопытных людзей. У астатніх выпадках магу прыслухацц­а да іншых меркавання­ў, але зраблю па-свойму, хоць, магчыма, і наб’ю чарговую шышку. Лічу, лепш зрабіць і пашкадавац­ь, чым локці кусаць, што не паспрабава­ў. – Ад чаго залежыць поспех? – Як сказаў вядомы ўкраінскі баксёр Васіль Ламачэнка, поспех – гэта 1 працэнт таленту і 99 – стараннай працы. І гэта сапраўды так. Пакуль будзеш займацца, не выходзіць са спортзалы, зноў і зноў адшліфоўва­ць удар, які не атрымоўвае­цца, падаць, але падымацца – будзе вынік.

Марына МАЦКЕВіЧ, фота аўтара.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus