«Як у Кар­э­лі­чах, так павін­на бы­ць на ўсіх іль­но­за­во­дах»

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

за­бралі­ся ў сіту­а­цыі, тым больш што раз­мо­ва пра ап­ты­мі­за­цыю льня­ной галі­ны і ма­д­эр­ні­за­цыю прад­пры­ем­стваў ужо вяд­зец­ца не пер­шы год. «Гэта ніку­ды не вар­та, – ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка. – Я ве­даю, што та­кое лён. Та­му вы раз­бяры­це­ся, каб да­клад­на ра­зу­мелі».

«Ду­маю, ча­ты­ры за­во­ды дастат­ко­ва. Калі ма­лень­кія ёс­ць, якія нар­маль­на пра­цу­ю­ць, ня­хай пра­цу­ю­ць. Не тр­э­ба іх кра­на­ць. Мо­жа, і во­сем патр­эб­на», – за­ў­ва­жыў кіраўнік дзяр­жа­вы і яш­чэ раз за­патра­ба­ваў прад­мет­на і глы­бо­ка пра­аналі­за­ва­ць эфек­ты­ў­на­сць ра­бо­ты льно­за­во­даў у Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

Пер­шас­най пе­ра­пра­цоў­кай лё­ну ў Бе­ла­русі зай­ма­юц­ца на 22 іль­но­за­во­дах і 2 вы­твор­чых участ­ках, дзе ўста­ноў­ле­ны 46 тэхна­ла­гіч­ных ліній, з іх 9 вы­со­ка­пра­дук­цый­ных. Так­са­ма на льно­за­во­дах на­ла­д­жа­на паг­лыб­ле­ная пе­ра­пра­цоўка лё­ну, у пры­ват­на­сці вы­твор­час­ць ня­тка­ных мат­э­ры­я­лаў, кру­ча­ных вы­ра­баў, ка­страб­ры­ке­таў, іль­ня­но­га алею.

У мі­ну­лым год­зе па краіне быў недаб­ор ура­джаю лё­ну з-за неспры­яль­ных умоў на­двор'я. У гэтым год­зе ў гас­па­дар­ках пра­вед­зе­на ра­бо­та па пад­бо­ры зем­ляў з аграхі­міч­ны­мі па­каз­чы­ка­мі, спры­яль­ны­мі для вы­рош­ч­ван­ня лё­ну. Ця­пер за­вер­ша­на ма­са­вае це­раб­ленне лё­ну. Ура­джай­на­сць іль­но­трас­ты ў гэтым год­зе пе­ра­вы­шае 32 ц/га (у 2018-м - 26,8 ц/ га), сяр­эд­ні ну­мар іль­но­трас­ты 1,01.

Пас­ля пе­ра­пра­цоўкі прад­пры­ем­ст­вы павін­ны пас­таві­ць 18,1 тыс. т іль­но­ва­лак­на ў лік дзярж­за­ка­зу, так­са­ма 7,3 тыс. т доў­га­га і 10,8 тыс. т ка­рот­ка­га льно­ва­лак­на. Ад­нак ёс­ць праб­ле­мы па вы­ка­нан­ні дзярж­за­ка­зу ў част­цы пас­та­вак доў­га­га льно­ва­лак­на. Ад­ным са знач­ных фак­та­раў, што ўплы­ва­ю­ць на эка­но­міку льна­вод­чай галі­ны, з'яў­ля­юц­ца цэ­ны на яе пра­дук­цыю. Цэ­ны на льно­ва­лак­но для дзярж­патр­эб ад­ста­ю­ць ад сяр­эд­ніх рынач­ных, што ўплы­вае на рэн­та­бель­на­сць іль­но­пе­ра­пра­цоўчых прад­пры­ем­стваў. У цэ­лым іх фі­нан­са­ва-эка­на­міч­ныя па­каз­чы­кі ў пер­шым паў­годдзі 2019га па­леп­шы­лі­ся ў па­раў­нан­ні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да. З 22 іль­но­за­во­даў з'яў­ля­юц­ца пры­быт­ко­вы­мі па кан­чат­ко­вым вы­ніку 20. За студ­зень-лі­пень ат­ры­ма­на Br8,1 млн пры­быт­ку. Рэн­та­бель­на­сць за гэты пе­ры­яд да­сяг­ну­ла 17,7 пра­ц­эн­та, па­вя­лічы­ў­шы­ся на 20,1 пра­ц­эн­та ў па­раў­нан­ні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да (у студ­зені-лі­пе­ні 2018-га яна бы­ла мі­нус 2,4 пра­ц­эн­та).

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.