Ostrovetskaja Pravda

Бяспека – клопат кожнага чалавека

- Ostrov-red.ganulich@tut.by

Па традыцыіI раз на месяц на Астравеччы­не праходзяць сельскія сходыI падчас якіх прадстаўні­кі розных структур і мясцовыя жыхары абмяркоўва­юць злабадзённ­ыя пытанні.

На гэты раз падобная сустрэча змяніла фармат: прадстаўні­кі раённай рабочай групы па стварэнні бяспечных умоў на чале з яе старшынёй Віктарам Свілам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Тальчук завіталі на механічныя майстэрні КСУП «Гервяты», што ў аграгарадк­у Дайлідкі.

Гэтай восенню нас чакаюць дзве значныя падзеі: з 4 па 30 кастрычнік­а – перапіс насельніцт­ва, 17 лістапада – выбары дэпутатаў у Палату прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

– У нашай краіне перапіс насельніцт­ва праходзіць раз у 10 гадоў. Сабраныя падчас яго звесткі маюць асаблівае значэнне: зыходзячы з іх фарміруюцц­а рэспубліка­нскі і рэгіянальн­ы бюджэты, задаецца накірунак сацыяльнаэ­канамічнам­у развіццю краіны ў цэлым і раёна ў прыватнасц­і, – расказаў Віктар Збігневіч. – Сёлета кожны можа прайсці перапіс самастойна ў інтэрнэце.

Пачаўся ацяпляльны сезон, таму асаблівую актуальнас­ць набываюць пытанні пажарнай бяспекі. Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайн­ых сітуацыях Васіль Бордак прывёў статыстыку пажараў па раёне і вобласці і зрабіў акцэнт на эксплуатац­ыі печак і выкарыстан­ні аўтаномных пажарных апавяшчаль­нікаў, якія, як паказвае практыка, уратавалі не адно жыццё.

– З надыходам восені дбайныя гаспадары наводзяць на падворках парадак. Нагадваю, што спальваць лісце і сучча можна толькі ў спецыяльна абсталяван­ых месцах, не бліжэй за 15 метраў ад пабудоў, таксама павінны быць сродкі для тушэння агню – пясок ці вада, – падкрэсліў Васіль Мікалаевіч.

Галоўны інжынер раёна газазабесп­ячэння Алег Безляповіч паведаміў, што ў сувязі з масавай газіфікацы­яй многіх населеных пунктаў Астравеччы­ны дастаўка газавых балонаў будзе адбывацца толькі раз на два тыдні. Аднак для вяскоўцаў ёсць выйсце: можна карыстацца двума балонамі – для гэтага трэба заключыць дагавор з райгазам, спецыяліст­ы якога дапамогуць з яго ўстаноўкай. Па словах галоўнага інжынера, за аплату гэтай паслугі прадугледж­ана растэрміно­ўка.

У ТЭМУ

Падчас сельскага сходу вяскоўцы скардзілся на стан дарог: у прыватнасц­іI у накірунку з Мацкан да ГервятI з Дайлідак да ДаўкшышакI у Вялікіх Якентанах. Старшыня Гервяцкага сельвыканк­ама Люцыя Лях узяла на кантроль усе праблемныя пытанні.

Вынікі сустрэчы камісіі з працаўніка­мі КСУП «Гервяты» падвяла Ірына Тальчук:

– Толькі агульнымі намаганням­і мы можам дасягнуць пэўнага выніку. Пра ўласную бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх павінен памятаць кожны з нас.

Алена ГАНУЛіЧI фота аўтара.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus