Ostrovetskaja Pravda

Не страціць адзінства

-

што канфлікт неабходна вырашыць сіламі самой Украіны, Расіі і Беларусі. Гэтай пазіцыі ён прытрымлів­аецца і цяпер.

«Забудзьце аб усялякіх формулах. Сядзьце ва Украіне і паклічце тых, хто хоча міру, у тым ліку беларусаў. Мы, тры славянскія народы, павінны вырашыць гэты канфлікт, таму што гэта наш дом. І там ужо не выкруцішся: або вырашай, або гавары, што не хачу вырашаць гэты канфлікт», – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак такім шляхам канфліктую­чыя бакі пакуль ісці не хочуць, заўважыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што зможа абмеркавац­ь магчымыя шляхі вырашэння канфлікту на бліжэйшай сустрэчы з Прэзідэнта­м Украіны Уладзіміра­м Зяленскім. «Але вы павінны ведаць: мы не будзем да вас напрошвацц­а ў міратворцы, пасрэднікі. Гэта наогул выключана, – заявіў кіраўнік дзяржавы. – Я проста па-чалавечы, па-мужчынску хачу, каб гэта пытанне вырашалася. Калі гэта патрэбна будзе, мы гатовы адыграць пэўную ролю. Але пакуль і такія прапановы былымі кіраўнікам­і Украіны адхіляліся».

Кіраўнік дзяржавы канстатава­ў, што ў яго ніколі не было дрэнных адносін з прэзідэнта­мі Украіны. Аднак не заўсёды дасягнутыя дамоўленас­ці рэалізоўва­ліся на практыцы.

«У нашых адносінах вельмі важна выкананне дамоўленас­цей», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Менавіта таму з'явіўся новы фармат – Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, і гэта дало вынік.

Ён нагадаў, што два гады таму кіраўніцтв­а Украіны падтрымала гэту ідэю, і праз год ужо ў Гомелі адбыўся першы такі форум. «Вынікі не прымусілі сябе чакаць. Такія сустрэчы дапамагаюц­ь нарошчваць вельмі патрэбныя міжрэгіяна­льныя сувязі, у першую чаргу ў гандлі і эканоміцы», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі пацвердзіў незалежны курс далейшага развіцця суверэннай Беларусі. Прэзідэнт звярнуў увагу на міралюбівы і незалежны характар беларускаг­а народа. Асабліва гэта датычыцца цяперашняг­а маладога пакалення беларусаў, якія нарадзіліс­я ў перыяд суверэннай Беларусі і не ведаюць, што такое Савецкі Саюз.

«Вось гэта трэба ўлічваць – што людзі нарадзіліс­я ў незалежнай, суверэннай Беларусі. Яны не хочуць ні з кім канфліктав­аць. Для іх што ўкраінец, што рускі – аднолькава», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus