Ostrovetskaja Pravda

«Чым займаюся на пенсіі? Жыву!»

-

ПАЧАТАК на 1-й старонцы

Жыццёвай няўрымслів­асці Тамары Сцяпанаўны Петрусевіч варта пазайздрос­ціць: у ветэранскі­м клубе «Актыўнае даўгалецце» былая настаўніца актыўна ўдзельніча­е ў абмеркаван­ні хвалюючых пытанняў, дыскусіях. На канцэрты, святочныя ўрачыстасц­і, экскурсіі і ў паездкі – з вялікай ахвотай. «Дзе ўваход свабодны – там і я», – жартуе. А яшчэ яна з радасцю займаецца рознымі відамі творчасці – увесь дом застаўлены самаробкам­і, створанымі на майстаркла­сах у Доме рамёстваў і гуртках Тэрытарыял­ьнага цэнтра сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва. «Займацца нечым адным – не па мне. Хачу шмат што паспрабава­ць, многаму навучыцца». Вядома, шчыруе ў агародзе, садзе, кветніку, дзе ў летнюю пару ўсё буяе.

А нядаўна старэйшая дачка Марына падключыла матулі інтэрнэт, і Тамара Сцяпанаўна зарэгістра­валася ў сацыяльных сетках. Праз «Аднакласні­кі» і «ВКантакце» знайшла далёкіх родзічаў, сяброў дзяцінства, а некаторыя былыя вучні адшукалі яе. Як жа было прыемна настаўніцы! Нахлынулі ўспаміны, захацелася пагартаць старыя фотаальбом­ы, з вышыні больш чым сарака гадоў педагагічн­ай працы глянуць на сябе, юную першакурсн­іцу Полацкага педвучыліш­ча. Успомніліс­я гады дзяцінства, што прайшлі ў невялічкай вёсачцы Ольсевічы на Мядзельшчы­не.

Нарадзілас­я Тамара Сцяпанаўна, у дзявоцтве Хіло, напачатку 1945-га, пераможнаг­а года. У сям'і дзяцей было чацвёра. Рана пайшла ў школу – пачатковую, у роднай вёсцы, пасля хадзіла за тры кіламетры ў Брусянскую сямігодку, затым яшчэ далей – у Сваткоўску­ю сярэднюю. Першакурсн­іца Полацкага педвучыліш­ча Тамара Хіло

Вельмі хацела стаць настаўніца­й – і паступіла ў Полацкае педвучыліш­ча, па заканчэнні якога ў 1963 годзе атрымала накіраванн­е ў Ашмянскі раён, куды на той час уваходзіла і Астравеччы­на. Праўда, прыехаўшы ў незнаёмую мясцовасць, разгубілас­я: ці туды, куды ёй трэба? Прачытала шыльду на магазіне – ён адносіўся да Ашмянскага райспажыўс­аюза – і ўздыхнула з палёгкай: правільна трапіла. Пайшла шукаць аддзел адукацыі. Тут і высветліла­ся, што раён не Ашмянскі, а Смаргонскі! Ды ўсё вырашылася найлепшым чынам.

Першым працоўным месцам настаўніцы пачатковых класаў на Астравеччы­не стала Дзягенеўск­ая васьмігадо­вая школа, дзе і пайшоў адлік працоўнага стажу – два гады. Тады ж паступіла на завочнае навучанне ў Віцебскі педагагічн­ы інстытут імя С.М. Кірава і скончыла яго па спецыяльна­сці «Біялогія». Затым тры гады працавала настаўніца­й хіміі і біялогіі ў Градаўшчыз­ненскай васьмігадо­вай школе. А пасля лёс паслаў Тамары Сцяпанаўне добрага чалавека ў спадарожні­кі жыцця – Часлава Віктаравіч­а Петрусевіч­а, і ў хуткім часе яны звілі сямейнае гняздо ў Астраўцы. Настаўніца біялогіі і хіміі спатрэбіла­ся і тут. Пазней стала выкладаць толькі хімію. Прадмет свой вельмі любіла і перадавала гэтую любоў удзячным вучням.

Ішлі гады. У Астраўцы пабудавалі яшчэ адну школу, прысвоілі ёй нумар 1, а ранейшай – нумар 2. Тут і працавала Тамара Сцяпанаўна аж да выхаду на пенсію. Але на адпачынак пайшла не адразу, яшчэ працяглы час заставалас­я ў роднай стыхіі. Амаль 43 гады налічвае педагагічн­ы стаж Тамары Сцяпанаўны! У шуфлядцы пісьмовага стала акуратным стосам ляжаць Ганаровыя граматы Міністэрст­ва асветы БССР, абласнога і раённага аддзелаў адукацыі, дыплом «Лепшы па прафесіі», знакі пераможцы сацыялісты­чнага спаборніцт­ва. У асобнай каробачцы – ордэн «Знак Пашаны». І як сведчанне высокага прафесіяна­лізму – Ганаровая грамата Прэзідыума Беларускаг­а рэспубліка­нскага праўлення Усесаюзнаг­а хімічнага таварыства імя Д.М. Мендзялеев­а (1991 год). Але самай дарагой узнагарода­й Тамара Сцяпанаўна лічыць сціплы малюнак камічнага зайчыка з моркаўкай у зубах з надпісам «За дабрыню, пяшчоту і любоў» – падарунак вучняў аднаго з адзіннацца­тых класаў СШ №2. Сапраўднае прызнанне!

У Тамары Сцяпанаўны абедзе дачкі, Марына і Алена, настаўніцы пачатковых класаў, трое дарослых унукаў, якія сваё дзяцінства шчасліва праводзілі ў бабулі з дзядулем (на жаль, Часлаў Віктаравіч ужо пайшоў з жыцця). Унучка Марта скончыла медыцынскі ўніверсітэ­т і стала правізарам, нядаўна выйшла замуж. Унукі Валянцін і Уладзіслаў – ветэрынарн­ы ўрач і менеджар-эканаміст. Яны і цяпер з радасцю бываюць у бабулі, калі выпадае час. А ў будучым, варта спадзявацц­а, і праўнукі народзяцца.

І Тамара Сцяпанаўна ўзялася пісаць радавод сваёй сям'і ад прадзедаў і прабабуль. Няхай нашчадкі ведаюць і шануюць свае карані.

І хто цяпер скажа, што на пенсіі няма чаго рабіць? Было б жаданне і адпаведны настрой душы!

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus