Вы­со­кая мо­да

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

С доб­рым на­стро­ем і пазіты­ў­ны­мі эмо­цы­я­мі вяр­ну­ла­ся дэле­га­цыя Цэн­тра твор­час­ці дзя­цей і мо­лад­зі з між­на­род­на­га твор­ча­га кон­кур­са «Атам-ку­ц­юр», ар­гані­за­та­рам яко­га вы­сту­пі­ла аса­цы­я­цыя тэ­ры­то­рый раз­мяш­ч­эн­ня атам­ных элек­трас­тан­цый.

– Кон­курс пра­вод­зіў­ся пры пад­т­рым­цы дзярж­кар­па­ра­цыі «Ра­са­там», кан­ц­эр­на «Рас­энер­га­а­там» і яго філіа­лаў, – рас­ка­за­ла ды­р­эк­тар Цэн­тра твор­час­ці дзя­цей і мо­лад­зі Свят­ла­на Ку­ць­ко. – На кон­курс бы­ло прад­стаў­ле­на ка­ля двух ты­сяч эс­кі­заў мод­на­га ад­зен­ня ў роз­ных на­мі­на­цы­ях – з га­ра­доў Расіі, Бе­ла­русі і Вен­грыі, у якіх па­бу­да­ва­ны ці ўз­вод­зяц­ца АЭС. З іх бы­лі вы­бра­ны 60. У іх лік тра­пілі і аст­ра­вец­кія школь­нікі.

Кон­курс дзі­цячых ма­д­э­лье­раў «Атам­ку­ц­юр» пра­вод­зіў­ся ўпер­шы­ню, але вя­лікая коль­кас­ць за­явак, па­дад­зе­ных на кон­курс, сцверд­зі­ла жу­ры ў дум­цы, што ў на­ступ­ным год­зе ў та­ле­навітых дзя­цей зноў буд­зе маг­чы­мас­ць пра­яві­ць ся­бе.

– Мэта пра­ек­та – по­шук і пад­т­рым­ка та­ле­навітых дзя­цей у сфе­ры ды­зай­на і мо­ды, рас­пра­цоўка юны­мі ды­зай­не­ра­мі ка­лек­цый для ра­бот­нікаў атам­най галі­ны. Ра­бо­чая, пра­фесій­ная, дзе­ла­вая, свец­кая, ма­лад­зёж­ная і дзі­ця­чая мо­да – усе ка­лек­цыі бы­лі ці­ка­вы­мі, – рас­ка­за­ла Свят­ла­на Казі­міраў­на. – Асоб­на бы­ла выд­зе­ле­на на­мі­на­цыя «Спад­чы­на» – ме­навіта ў ёй удзель­ні­чалі на­шы школь­нікі.

Астра­веч­чы­ну і Бе­ла­русь на кон­кур­се прад­ставілі вы­ха­ван­цы цэн­тра твор­час­ці Ак­са­на Ар­ты­ш­э­віч, Ве­раніка Ан­дра­лой­ць, Лі­за­ве­та Він­ні­чак, Алі­на Каз­лоўская, Ана­стасія Сач­коўская, іх пе­да­гог Ва­лян­ці­на Він­ні­чак і ды­р­эк­тар цэн­тра Свят­ла­на Ку­ць­ко.

– Ура­жан­ні са­мыя пазіты­ў­ныя, іх на­ват сло­ва­мі скла­да­на пе­ра­да­ць, – рас­каз­вае Ва­лян­ці­на Він­ні­чак. – Мы ўд­зель­ні­чалі ў май­стар-кла­сах, на­вед­валі му­зеі і га­лер­эі, су­стра­калі­ся з та­ле­навіты­мі ды­зай­не­ра­мі і ма­д­э­лье­ра­мі. Але са­мае неза­бы­ў­нае – гэта, ка­нешне, су­стр­э­ча з Вя­ча­сла­вам Зай­ца­вым. У яго До­ме мо­ды прай­шоў фі­наль­ны

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.