За­ха­валь­ні­ца ча­су

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели - Таі­са СЯМЁНАВА, фо­та аўта­ра.

У ма­лень­кім цес­ным па­кой­чы­ку, дзе ста­лы за­стаў­ле­ныя ўся­ля­кім ін­стру­мен­там, а сце­ны за­ве­ша­ныя роз­ны­мі гад­зін­ні­ка­мі, неяк па-асаб­лі­ва­му ўтуль­на. На­п­эў­на, утуль­на­сць гэтую ства­рае ледзь чут­нае ці­канне ста­ра­даўніх і не вель­мі хра­но­мет­раў. Зда­ец­ца, час тут ува­собіў­ся і ажыў. і яго бе­раж­лі­ва за­хоў­вае гас­пады­ня – гад­зін­ні­ка­вых спраў май­стар.

Ма­рыя Ан­то­наў­на Рац­кевіч ад­ной­чы ўжо бы­ла ге­раі­няй ма­ёй пуб­ліка­цыі – у да­лёкія і ня­про­стыя 90-я, калі ру­шы­ла­ся ўся эка­но­міка, у тым ліку і бы­та­вое аб­слу­гоў­ванне на­сель­ніцтва. Ад­ны за дру­гі­мі мя­ня­лі ста­тус або за­чы­ня­лі­ся зусім ат­э­лье і май­ст­эр­ні. Крыху даў­ж­эй пра­тры­ма­ла­ся аб­лас­ная «Рам­бытт­эхніка», якой пад­па­рад­коў­валі­ся май­ст­эр­ні па ра­мон­ту гад­зін­нікаў у ра­ё­нах. Але ад­ной­чы і Ма­рыі Ан­то­наўне на­чаль­ства за­яві­ла: хо­чаш заха­ва­ць пра­цоў­нае мес­ца і сваю пас­лу­гу для люд­зей – афарм­ляй прад­п­ры­маль­ніцтва, вы­куп­ляй ін­стру­мент ды на­яў­ныя за­пас­ныя част­кі і дзей­ні­чай! Пас­ля ня­доў­гіх раз­ваг яна ра­шы­ла­ся рас­па­ча­ць сваю спра­ву. І дзя­ку­ю­чы та­га­час­най яе ра­шу­час­ці, аст­раў­чане сён­ня ма­ю­ць маг­чы­мас­ць адра­ман­та­ва­ць гад­зін­нікі. Не ў кож­ным рай­ц­эн­тры заха­ва­ла­ся та­кая пас­лу­га. Ма­рыя Ан­то­наў­на на­лад­зі­ла парт­нёр­скія ста­сун­кі з Мін­скім гад­зін­ні­ка­вым за­во­дам «Пра­мень», вы­кон­вае га­ран­тый­ны ра­монт яго пра­дук­цыі, ат­рым­лі­вае патр­эб­ныя дэталі.

Ма­рыя Ан­то­наў­на Рац­кевіч

Ча­сам жан­чы­на ўс­па­мі­нае, як 40 га­доў та­му яна, дзяўчын­ка з-пад Ваў­ка­вы­ска, вы­пуск­ні­ца Гро­дзен­ска­га пра­фесій­нат­эхніч­на­га вучы­ліш­ча бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня, пры­еха­ла на ра­бо­ту ў Астра­вец. Зр­э­шты, у вучы­ліш­ча яна пас­ту­па­ла на за­кройш­чы­цу, ды на гэтую спе­цы­яль­на­сць ужо быў пе­ра­бор.

– Хо­чаш на­вучыц­ца ра­ман­та­ва­ць гад­зін­нікі? – спы­талі ў пры­ём­най ка­місіі. – Ха­чу... Пра­фесія лічы­ла­ся муж­чын­с­кай, та­му хлоп­цаў на кур­се бы­ла боль­шас­ць. Ды Ма­ша не ад­ста­ва­ла ад іх у ву­чо­бе. З дзя­цін­ства яе больш ці­каві­ла, над чым шчы­руе та­та, чым ма­мі­ны кло­па­ты, і яна збя­га­ла з кух­ні да яго ў май­ст­эр­ню: то ма­ла­ток па­дас­ць, то пла­с­ка­губ­цы. Лю­бі­ла з роз­ны­мі дроб­ны­мі дэталь­ка­мі за­баў­ляц­ца. Асаб­лі­ва па­лю­бі­ла кор­пац­ца ў ста­ра­даўніх хра­но­мет­рах – ча­сам трап­ля­лі­ся та­кія мудра­гелі­стыя ме­ханіз­мы!

Шлях прад­п­ры­маль­ніцтва ака­за­ў­ся зусім не глад­кай ша­шой. У 2000-я спа­жы­вец­кі ры­нак у краіне па­чаў ім­клі­ва на­паў­няц­ца раз­на­стай­ны­мі та­ва­ра­мі, у тым ліку кітай­скі­мі элек­трон­ны­мі і квар­ца­вы­мі хра­но­мет­ра­мі. Іх не тр­э­ба за­вод­зі­ць штод­ня – толь­кі ба­тар­эй­кі мя­ня­ць сво­е­ча­со­ва. Са з'яў­лен­нем ма­біль­ных тэле­фо­наў мно­гія, асаб­лі­ва мо­ладзь, уво­гу­ле ад­мо­вілі­ся ад на­руч­ных гад­зін­нікаў, а для ра­мон­ту ра­рыт­эт­ных на­сцен­ных ста­ла цяж­ка зна­ход­зі­ць зап­част­кі. Даг­этуль у май­ст­эр­ні ві­ся­ць масіў­ныя, у пры­го­жых салід­ных кор­пу­сах, якія за­вод­зяц­ца спе­цы­яль­ны­мі клю­ча­мі, даў­ней­шыя ўка­заль­нікі ча­су. За­мёр­лі ма­ят­нікі, змоўк звон. Гас­па­да­ры ўжо за­бы­лі­ся на іх і на­бы­лі но­выя, су­час­ныя, з элек­трон­ны­мі ме­ханіз­ма­мі. Кліен­таў прык­мет­на па­мен­ша­ла. І да­вя­ло­ся Ма­рыі Ан­то­наўне спас­ці­га­ць но­вае: на­вучы­ла­ся вы­раб­ля­ць клю­чы-дуб­лі­ка­ты для кват­эр­ных і ма­шын­ных зам­коў, дзвяр­ныя чы­пы, мя­ня­ць «са­бач­кі» на зам­ках-ма­лан­ках, кноп­кі на паліто. Зр­э­шты, і элек­троніка вы­ход­зі­ць са строю, яе так­са­ма люд­зі ня­су­ць у ра­монт. Так што кліен­ты ў акен­ца май­ст­эр­ні за­гляд­ва­ю­ць ча­ста, на­ват чар­га калі-нікалі вы­строй­ва­ец­ца.

– А з які­мі-небудзь рэд­кі­мі хра­но­мет­ра­мі спра­ву мелі? Да прыкла­ду, «Ро­лекс» ра­ман­та­валі?

– Ба­чы­ць са­праўд­ны швей­цар­скі «Ро­лекс» не да­вод­зіла­ся. Ды, ду­маю, та­кія хра­но­мет­ры доў­га не псу­юц­ца, бо зроб­ле­ны над­зей­на.

Так, у паў­сяд­зён­ных кло­па­тах – ра­бочых і хат­ніх, ся­мей­ных, не за­ў­ва­жы­ла Ма­рыя Ан­то­наў­на, як пен­сій­ны ўз­рост на­ды­шоў. Ад­нак ад­па­чы­нак ад­кла­ла на «по­тым» – пра­цы ха­пае, яна на­паў­ня­ец­ца но­вым зме­стам. Да та­го ж штод­зён­ныя ста­сун­кі з люд­зь­мі – гэта са­мае важ­нае. – А ма­ры? Усе збы­лі­ся? – На­п­эў­на, не. (Усмі­ха­ец­ца.) Вось каб гэтыя ста­ра­даўнія гад­зін­нікі, што на сце­нах ві­ся­ць, вяр­ну­ць да жыц­ця. Ня­хай яш­чэ гас­па­да­рам пас­лу­жа­ць, па­мя­ць аб прод­ках ды мі­ну­лых ча­сах вер­ну­ць...

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.