Плюс 341

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

Ча­тыр­нац­ца­ць га­доў та­му на Астра­веч­чыне ўра­чы­ста пры­віталі ма­ла­дых спе­цы­я­лістаўI якія пры­ехалі па­чы­на­ць тут сваю пра­фесій­ную дзей­на­сць. З та­го ча­су ме­ра­пры­ем­ства ста­ла тра­ды­цый­ным.

Даў­но мі­нуў час, калі вы­пуск­нікі ўнівер­сіт­этаў ды ка­ле­джаў па­ло­халі­ся невя­до­май на­звы Астра­вец. За­раз ма­ла­ды го­рад, ін­фра­струк­ту­ра яко­га пас­та­ян­на ві­даз­мя­ня­ец­ца і разві­ва­ец­ца, ці­каві­ць і пры­ця­г­вае но­вас­пе­ча­ных ра­бот­нікаў пер­спек­ты­ва­мі і год­ным уз­роў­нем жыц­ця. Вось і ў жніўні гэ­та­га го­да Астра­вец­кі ра­ён па­ба­га­цеў на 341 ма­ла­до­га спе­цы­я­лі­ста.

– Ад імя ра­ён­най ула­ды вітаю вас на Астра­веч­чыне, якая, спад­зя­ю­ся, для мно­гіх стане дру­гой рад­зі­май, – ска­заў пад­час вы­ступ­лен­ня на­мес­нік стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма Вік­тар Сві­ла. – Наш ра­ён вя­до­мы не толь­кі тым, што тут бу­ду­ец­ца Бе­ла­рус­кая АЭС, але ары­гі­наль­ны­мі пом­ні­ка­мі ар­хіт­эк­ту­ры, ці­ка­вы­мі люд­зь­мі, ма­ляўнічы­мі мяс­ці­на­мі і ін­шы­мі ад­мет­на­сця­мі, з які­мі вы мо­жа­це пазна­ё­міц­ца. Для ма­ла­дых спе­цы­я­лістаў на Астра­веч­чыне ство­ра­ны ўсе ўмо­вы для плён­най пра­фесій­най дзей­на­сці, кар’ер­на­га ро­сту і до­бра­га ад­па­чын­ку. Та­му жа­даю вам ска­ры­ста­ць усе прад­стаў­ле­ныя маг­чы­мас­ці, бы­ць іні­цы­я­ты­ў­ны­мі ра­бот­ні­ка­мі, не ба­яц­ца пра­па­ноў­ва­ць ід­эі і бы­ць ак­ты­ў­ны­мі ўд­зель­ні­ка­мі гра­мад­ска-палітыч­на­га жыц­ця ра­ё­на і краі­ны.

Што­га­до­вае ўша­на­ванне ма­ла­дых спе­цы­я­лістаў Астра­веч­чы­ны пра­вод­зіц­ца не толь­кі, каб павін­ша­ва­ць іх з па­чат­кам пра­цоў­на­га шля­ху, але і прад­ставі­ць ра­ён­ную ўла­ду. Сё­ле­та гэтае зна­ём­ства пра­ход­зі­ла ў фар­ма­це ад­кры­та­га мікра­фо­на. Па­жа­дан­ні по­спе­хаў і да­сяг­нен­ня мэт но­вым ра­бот­ні­кам ад­рас­а­валі кіраўніцтв­а ра­ён­на­га Са­ве­та дэпу­та­таў, на­мес­нікі стар­шы­ні рай­вы­кан­ка­ма, стар­шы­ні ра­ён­ных ар­гані­за­цый гра­мад­скіх аб’яд­нан­няў і кіраўнікі ін­шых струк­тур.

Ме­ра­пры­ем­ства да­поўніў кан­ц­эрт, пад­час яко­га яр­кі­мі му­зыч­ны­мі ну­ма­ра­мі гле­да­чоў па­ра­да­валі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.