Ад­праў­це мяне ў дом састар­э­лых

Ostrovetskaja Pravda - - Первая Страница - [email protected]

На пры­ём да дэпу­та­та ба­буль­ка прый­ш­ла – стар­э­нь­кая, чы­с­цень­кая, аку­рат­ная. Пра жыц­цё сваё рас­ка­за­ла, дзе і кім пра­ца­ва­ла, якія ўз­на­га­ро­ды мае, як дзя­цей цяж­ка па­ды­ма­ла без му­жа. А за­тым з прось­бай звяр­ну­ла­ся: – Каб вы мне як да­па­ма­глі ў дом састар­э­лых улад­ка­вац­ца…

Дэпу­тат, які не ча­каў та­ко­га па­ва­ро­ту раз­мо­вы, аслу­пя­неў:

– Як? Ча­му? У вас жа, вы ка­за­лі, дзе­ці ёс­ць.

– Так, ёс­ць, – за­кі­ва­ла ба­буль­ка. – Два сы­ны. Але цяж­ка ім… Ад­зін хво­ры, жон­ка яго кі­ну­ла, дзе­ці не па­каз­ва­юц­ца – хо­ць бы ён сам ся­бе даг­лед­зеў, не тое, што мяне. А дру­гі да­лё­ка, у го­рад­зе, сям’я ў яго, жон­ка га­рад­ская – што мне там ра­бі­ць, ста­рой вяс­ко­вай ба­бе: не так ста­ну, не так ся­ду… Вось каб мне ў дом састар­э­лых, дзе ўсе та­кія ж, як і я, – дык, зда­ец­ца, ні­чо­га бо­лей не ха­це­ла б…

– Ну добра, калі вы так хо­ча­це, – пас­ля роз­ду­му па­гад­зіў­ся дэпу­тат. – За­раз ар­гані­зу­ем!

– Але ж я не ха­чу, каб у на­шым ра­ёне! – вы­ка­за­ла дру­гую, са­мую цяж­кую для ажыц­цяў­лен­ня, част­ку прось­бы ба­бу­ля. – Каб вы як да­па­ма­глі мне на рад­зі­му вяр­нуц­ца, у той ра­ён, ад­куль я сю­ды ў юнац­тве пры­еха­ла. Ніко­га ў мяне там не за­ста­ло­ся – але ж там і сон­ца вы­ш­эй­шае, і др­э­вы зе­ля­ней­шыя. А га­лоў­нае – там ніх­то ні мяне, ні маіх дзя­цей не ве­дае і не буд­зе па­пра­ка­ць сы­ноў, што ад­далі мат­ку ў дом са

Астар­э­лых. Гэта ж не яны мяне вы­праў­ля­ю­ць – я са­ма так за­ха­це­ла, на­во­шта ім жы­ць з па­чуц­цём ві­ны і слу­ха­ць кпі­ны…

…Раз­мо­ва гэтая, між­воль­ным свед­кам якой мне да­вя­ло­ся ста­ць, вы­кон­ва­ю­чы свае жур­налісц­кія аба­вяз­кі, ад­бы­ла­ся пад­час ад­на­го з пры­ё­маў гра­мад­зян. Па праўд­зе ка­жучы, не ве­даю, ці ўда­ло­ся на­род­на­му абран­ніку вы­ка­на­ць незвы­чай­ную прось­бу ба­булі.

А ўс­пом­ні­ла я гэтую гісто­рыю пад­час сё­лет­няй пе­ра­д­вы­бар­чай кам­паніі невы­пад­ко­ва. Знач­ная част­ка пас­та­яль­цаў і ў Мі­халіш­каўс­кай участ­ко­вай баль­ні­цы, і ў Па­доль­скім до­ме су­мес­на­га пра­жы­ван­ня па­жы­лых люд­зей – нечые ба­ць­кі. Не, я не збі­ра­ю­ся асуд­жа­ць і га­нь­ба­ва­ць іх дзя­цей – не маю на гэта нія­ка­га пра­ва. У кож­на­га свая жыц­цё­вая сіту­а­цыя: маг­чы­ма, дзе­ці ці ін­шыя ро­дзічы і са­праў­ды не ма­ю­ць маг­чы­мас­ці да­гля­да­ць састар­э­лых ба­ць­коў, а мо, ба­ць­кі са­мі некалі дзя­цей не гляд­зелі і ця­пер па­жы­на­ю­ць тое, што ў свой час па­се­я­лі.

Але тр­э­ба, мне зда­ец­ца, на за­ка­на­даўчым уз­роўні пры­ня­ць ра­ш­энне, па якім да­ро­слыя дзе­ці павін­ны ўт­рым­лі­ва­ць сваіх састар­э­лых ня­моглых ба­ць­коў. А калі ў іх па ней­кай пры­чыне ня­ма маг­чы­мас­ці гэта зра­бі­ць, і дом састар­э­лых ці пры­ват­ны пан­сія­нат для до­гля­ду ста­рых, якіх за­раз з’яў­ля­ец­ца ня­ма­ла, для ўсіх – най­леп­шае вый­с­це, то ня­хай кам­пен­су­ю­ць рас­хо­ды на ўт­ры­манне сваіх ба­ць­коў ці ро­дзі­чаў, і не толь­кі пры­ват­ні­кам, якія ў лю­бым вы­пад­ку ў на­клад­зе не за­ста­нуц­ца, але і дзяр­жа­ве.

Зр­э­шты, ёс­ць жа ў нас Дэкр­эт №18, які аб­вяз­вае ба­ць­коў, што не зай­ма­юц­ца вы­ха­ван­нем сваіх дзя­цей, кам­пен­са­ва­ць рас­хо­ды на іх утры­манне. Ча­му б не пры­ня­ць та­кі і ў ад­но­сі­нах да дзя­цей, якія не кла­по­цяц­ца пра ба­ць­коў? Дзі­цячых да­моў у Бе­ла­русі амаль не за­ста­ло­ся – мо, та­кім чы­нам і да­моў састар­э­лых па­мен­шае, а ў тых, што за­ста­нуц­ца, бу­ду­ць хат­нія, кам­форт­ныя ўмо­вы для па­жы­лых.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.