Ostrovetskaja Pravda

«Беларусь захавала традыцыю адзначаць 7 лістапада, і гэта рашэнне было правільным»

-

Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ №411 …Аб падаткаабк­ладанні»I накіраваны на карэкціроў­ку асобных палажэнняў падатковаг­а заканадаўс­тва з улікам правапрымя­няльнай практыкі. Прэзідэнт Беларусі перакананы­I што краіна ад гэтага толькі выйграла.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, захаваўшы свята, Беларусь прадоўжыла традыцыю савецкага часу рабіць так званыя падарункі ўлады народу. «Мы захавалі гэта свята і падвялі пад яго адпаведную ідэалогію: будзем завяршаць будоўлі, уборку ўраджаю, падводзіць вынікі і гэтак далей, і падарункі людзям (рабіць. – Заўвага БелТА)», – сказаў Прэзідэнт.

Пры гэтым краіна не адмовілася ад свайго гістарычна­га мінулага, не было ў Беларусі, у адрозненне ад суседніх Украіны, Расіі, выпадкаў зносу помнікаў савецкага часу. «Я гэта спыніў адразу. У нас гатовы былі таксама зносіць помнікі, правесці дэкамуніза­цыю, люстрацыю – я гэта спыніў. І мы ад гэтага выйгралі. Сёння пачалі ўсе вяртацца да таго, што крытыкуюць: вось, помнікі знеслі. Мы нікому не знеслі, захавалі», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Так, быў у нас у гісторыі 1917 год. Ён да нас прыйшоў з іншых тэрыторый. Мы жылі ў Расійскай імперыі, былі яе часткай, адбылася рэвалюцыя, мы пачалі будаваць разам з расіянамі і іншымі першую сацыялісты­чную дзяржаву. Мэты ж былі высакародн­ыя ў 17-м годзе (вы ўжо, напэўна, гэта не вывучаеце, але я як гісторык глыбока вывучаў), добрыя мэты: нешта народу, нешта сялянам. Зладзеяў і алігархаў да сцяны, павесіць – гэта ўсё было, але было і шмат чаго добрага», – прадоўжыў Прэзідэнт.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus